Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Быцьцё

Біблія - пераклад Сёмухи

Быцьцё Выхад

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50

1 Абраму было дзевяноста дзевяць гадоў, і Гасподзь зьявіўся Абраму і сказаў яму: Я Бог Усемагутны; хадзі прад абліччам Маім і будзь беспахібны;

2 і пастанаўлю запавет Мой паміж Мною і табою, і вельмі, вельмі памножу цябе.

3 І ўпаў Абрам на аблічча сваё. Бог гаварыў зь ім далей і сказаў:

4 Я - вось запавет Мой з табою: ты будзеш бацька мноства народаў,

5 і ня будзеш ты болей звацца Абрамам, а будзе табе імя Абрагам, бо Я зраблю цябе бацькам мноства народаў;

6 і вельмі, вельмі распладжу цябе, і выведу ад цябе народы, і цары пойдуць ад цябе;

7 і пастанаўлю запавет Мой паміж Мною і наступнікамі тваімі пасьля цябе ў роды іхнія, запавет вечны ў тым, што Я буду Богам тваім і нашчадкаў тваіх пасьля цябе;

8 і дам табе і нашчадкам тваім пасьля цябе зямлю, па якой ты вандруеш, усю зямлю Ханаанскую, у валоданьне вечнае; і буду ім Богам.

9 І сказаў Бог Абрагаму: ты ж датрымлівай запавет Мой, ты і наступнікі твае пасьля цябе ў роды іхнія.

10 Гэта ёсьць запавет Мой, які вы павінны датрымліваць паміж Мною і вамі і паміж нашчадкамі тваімі пасьля цябе: хай будзе ў вас абрэзаны ўвесь мужчынскі пол;

11 абразайце крайнюю плоць вашу: і гэта будзе азнакаю запавету паміж Мною і вамі.

12 На восьмы дзень ад нараджэньня хай будзе абрэзана ў вас у роды вашыя кожнае дзіця мужчынскага полу, народжанае ў доме і купленае за срэбра ў якога-небудзь іншапляменца, якое не ад твайго семя.

13 Абавязкова хай будзе абрэзаны народжаны ў доме тваім і куплены за срэбра тваё, і будзе запавет Мой на целе вашым запаветам вечным.

14 А неабрэзаны мужчынскага полу, які не абрэжа крайняй плоці сваёй, вынішчыцца душа тая з народу свайго; ён парушыў запавет Мой.

15 І сказаў Бог Абрагаму: Сару, жонку тваю, не называй Сараю, а хай будзе імя ёй: Сарра;

16 Я дабраслаўляю яе і дам табе ад яе сына; дабраслаўляю яе, і пойдуць ад яе народы, і цары народаў пойдуць ад яе.

17 І ўпаў Абрагам на аблічча сваё, і сказаў сам сабе: няўжо ад стогадовага будзе сын? і Сарра, дзевяностагадовая, няўжо народзіць?

18 І сказаў Абрагам Богу: о, хоць бы Ізмаіл быў жывы прад абліччам Тваім!

19 А Бог сказаў: менавіта Сарра, жонка твая, народзіць табе сына, і ты дасі яму імя: Ісаак; і пастанаўлю запавет Мой зь ім запаветам вечным, нашчадкам ягоным пасьля яго.

20 І пра Ізмаіла Я пачуў цябе: вось, Я дабраслаўляю яго, і выгадую яго, і вельмі, вельмі памножу; дванаццаць князёў народзяцца ад яго; і Я выведу ад яго вялікі народ.

21 Але запавет Мой пастанаўлю зь Ісаакам, якога народзіць табе Сарра ў гэты самы час на другі год.

22 І Бог перастаў гаварыць з Абрагамам і ўзышоў ад яго.

23 І ўзяў Абрагам Ізмаіла, сына свайго, і ўсіх народжаных у доме сваім і ўсіх купленых за срэбра сваё, увесь мужчынскі пол людзей дома Абрагамавага, і абрэзаў крайнюю плоць у іх таго самага дня, як сказаў Яму Бог.

24 Абрагаму было дзевяноста дзевяць гадоў, калі была абрэзана крайняя плоць у яго.

25 А Ізмаілу, сыну ягонаму, было трынаццаць гадоў, калі была абрэзана крайняя плоць у яго.

26 Таго самага дня былі абрэзаны Абрагам і Ізмаіл, сын Ягоны,

27 і зь ім абрэзаны быў увесь мужчынскі пол дома ягонага, народжаныя ў доме і купленыя за срэбра ў іншапляменцаў.

<< ← Prev Top Next → >>