Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Другi закон

Біблія - пераклад Сёмухи

Лiкi Другi закон Iсус Нав

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34

1 Калі ўбачыш вала брата твайго альбо авечку ягоную, што заблудзілася, не пакідай іх, а вярні іх брату твайму;

2 калі ж няблізка да цябе будзе брат твой, альбо ты ня ведаеш яго, дык прыбяры іх у двор свой, і няхай яны будуць у цябе, пакуль брат твой не пачне шукаць іх, і тады вярні іх яму;

3 так рабі і з аслом ягоным, так рабі із вопраткаю ягонай, так рабі і з усякай згубленай рэччу брата твайго, якая будзе ім згублена і якую ты знойдзеш: нельга табе ўхіляцца ад гэтага.

4 Калі ўбачыш асла брата твайго альбо вала ягонага, якія ўпалі на дарозе, не пакідай іх, а падымі іх зь ім разам.

5 На жанчыне не павінна быць мужчынскай вопраткі, і мужчына не павінен апранацца ў жаночае адзеньне, бо агідны прад Госпадам, Богам тваім, кожны, хто робіць гэта.

6 Калі трапіцца табе на дарозе птушынае гняздо на якім-небудзь дрэве альбо на зямлі, з птушанятамі альбо яйкамі, і маці сядзіць на птушанятах альбо на яйках, дык не бяры маці разам зь дзецьмі:

7 маці пусьці, а дзяцей вазьмі сабе, каб табе было добра, і каб падоўжыліся дні твае.

8 Калі будзеш будаваць новы дом, дык зрабі парэнчы каля даху твайго, каб не навесьці табе крыві на дом твой, калі хто-небудзь упадзе зь яго.

9 Не засявай вінаградніка твайго двума родамі насеньня, каб не закляў ты збору насеньня, якія ты пасееш разам з пладамі вінаградніка.

10 Не ары на вале і асьле разам.

11 Не апранай адзеньня, зробленага з розных рэчываў, з воўны і лёну разам.

12 Зрабі сабе кутасікі на чатырох рагах покрыва твайго, якім ты накрываешся.

13 Калі хто возьме жонку, і ўвойдзе да яе, і ўзьненавідзіць яе,

14 і будзе ўзводзіць на яе заганныя паклёпы, і пусьціць пра яе благія чуткі, і скажа: "я ўзяў гэтую жонку, і ўвайшоў да яе, і не знайшоў у яе дзявоцкасьці",

15 дык бацька дзяўчыны і маці яе няхай возьмуць і вынесуць знакі дзявоцкасьці дзяўчыны да старэйшынаў горада, да брамы;

16 і бацька дзяўчыны скажа старэйшынам: дачку маю я аддаў за жонку гэтаму чалавеку, і ён зьненавідзеў яе,

17 і вось, ён узводзіць на яе заганныя паклёпы, кажучы: "я не знайшоў у дачкі тваёй дзявоцкасьці"; але вось знакі дзявоцкасьці дачкі маёй. І расьсцелюць вопратку перад старэйшынамі горада.

18 Тады старэйшыны таго горада няхай возьмуць мужа і пакараюць яго,

19 і накладуць на яго сто сікляў срэбра пені і аддадуць бацьку дзяўчыны за тое, што ён пусьціў благую чутку пра дзяўчыну Ізраільскую; а яна няхай застанецца ягонай жонкай, і ён ня можа разьвесьціся зь ёю праз усё жыцьцё сваё.

20 Калі ж сказана будзе слушна, і ня знойдзецца дзявоцкасьці ў дзяўчыны,

21 дык дзяўчыну няхай прывядуць да дзьвярэй дома бацькі яе, і жыхары горада яе паб'юць яе камянямі да сьмерці, бо яна зрабіла вартае сораму сярод Ізраіля, калі блудадзеяла ў доме ў бацькі свайго; і так вынішчы зло спасярод сябе.

22 Калі знойдзены будзе хто лежачы з жонкаю замужняю, дык трэба аддаць сьмерці абаіх, і мужчыну, які ляжаў з жанчынаю, і жанчыну; і так вынішчы зло зь Ізраіля.

23 Калі будзе маладая дзяўчына заручана з мужам, і хто-небудзь спаткаецца зь ёю ў горадзе і ляжа зь ёю,

24 дык абаіх іх прывядзеце да брамы таго горада і пабеце іх камянямі да сьмерці: дзяўчыну за тое, што яна ня крычала ў горадзе, а мужчыну за тое, што ён зганьбіў жонку блізкага свайго; і так вынішчы зло спасярод сябе.

25 А калі хто ў полі спаткаецца зь дзяўчынай заручанай і, схапіўшы яе, ляжа зь ёю, дык трэба аддаць сьмерці толькі мужчыну, які ляжаў зь ёю,

26 а дзяўчыне нічога не рабі; на дзяўчыне няма злачынства сьмяротнага: бо гэта тое самае, як калі б хто паўстаў на блізкага свайго і забіў яго;

27 бо ён спаткаўся зь ёю ў полі, і хоць дзяўчына заручаная крычала, ня было каму выратаваць яе.

28 Калі хто-небудзь спаткаецца зь дзяўчынаю незаручанаю і схопіць яе і ляжа зь ёю, і засьпеюць іх, -

29 дык той, хто ляжаў зь ёю, павінен даць бацьку дзяўчыны пяцьдзясят сікляў срэбра, а яна няхай будзе яму жонкаю, бо ён зганьбіў яе; праз усё жыцьцё сваё ня можа ён разьвесьціся зь ёю.

30 Ніхто не павінен браць жонкі бацькі свайго і адхінаць край вопраткі бацькі свайго.

<< ← Prev Top Next → >>