Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Кнгiга Судзьдзяў

Біблія - пераклад Сёмухи

Iсус Нав Кнгiга Судзьдзяў Рут

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21

1 Прыйшоў аднаго разу Самсон у Газу, і, убачыўшы там блудадзейку, увайшоў да яе.

2 Жыхары Газы сказалі: Самсон прыйшоў сюды. І хадзілі яны вакол, і падпільноўвалі яго ўсю ноч каля гарадское брамы, і хаваліся ўсю ноч, кажучы: да сьвятла ранішняга пачакаем, і заб'ем яго.

3 А Самсон спаў да поўначы; а Апоўначы, устаўшы, схапіў дзьверы гарадское брамы з абодвума вушакамі, падняў іх разам з завалай, паклаў на плечы свае, і занёс іх на вяршыню гары, што па дарозе ў Хэўрон.

4 Пасьля таго пакахаў ён адну жанчыну, якая жыла ў даліне Сарэк; звалі яе Даліла.

5 Да яе прыйшлі ўладцы Філістымскія, і кажуць ёй: угавары яго, і выведай, у чым вялікая сіла ягоная, і як нам адолець яго, каб зьвязаць яго і ўпакорыць яго; а мы дамо табе за тое кожны сто сікляў срэбра.

6 І сказала Даліла Самсону: скажы мне, у чым вялікая сіла твая, і чым зьвязаць цябе, каб цябе ўпакорыць.

7 Самсон сказаў ёй: калі зьвяжуць мяне сямю сырымі цяцівамі, якія ня высушаны, дык я зраблюся бясьсілы, і буду, як і астатнія людзі.

8 І прынесьлі ёй уладцы Філістымскія сем сырых цяціваў, якія ня высахлі, і яна зьвязала яго імі.

9 Тым часам адзін патайна сядзеў у яе ўспальні.) І сказала яму: Самсоне! Філістымляне ідуць на цябе. Ён парваў цяцівы, як ірвуць нітку з кудзелі, калі перапаліць яе агонь. І ня выведана сіла ягоная.

10 І сказала Даліла Самсону: вось, ты ашукаў мяне і казаў мне няпраўду; скажы ж цяпер мне, чым цябе зьвязаць?

11 Ён сказаў ёй, калі зьвяжуць мяне новымі вяроўкамі, якія ня былі ва ўжытку, дык я зраблюся бясьсілы, і буду, як усе іншыя людзі.

12 Даліла ўзяла новыя вяроўкі, і зьвязала яго, і сказала яму: Самсоне! Філістымляне ідуць на цябе. І сарваў ён іх з рук сваіх, як ніткі.

13 І сказала Даліла Самсону: усё ты падманваеш мяне і кажаш мне няпраўду; скажы мне, чым бы цябе зьвязаць. Ён сказаў ёй: калі ты ўватчэш сем кос з галавы маёй у тканіну і прыб'еш яе цьвіком да ткацкага варацідла.

14 І прымацавала іх да варацідла і сказала яму: Філістымляне ідуць на цябе, Самсоне! Ён прачнуўся са сну свайго і вырваў ткацкае варацідла разам з тканінай.

15 І сказала яму Даліла: як жа ты кажаш: "кахаю цябе", а сэрца тваё не са мною? вось, ты тройчы ашукаў мяне, і не сказаў мне, у чым вялікая сіла твая.

16 І як што яна словамі сваімі прыставала да яго кожны дзень і мучыла яго, дык душы ягонай да сьмерці стала цяжка;

17 і ён адкрыў ёй усё сэрца сваё, і сказаў ёй: брытва не краналася галавы маёй; бо я назарэй Божы ад чэрава маці маёй. Калі ж астрыгчы мяне, дык адступіць ад мяне сіла мая; я зраблюся слабы, і буду, як усе іншыя людзі.

18 Даліла, бачачы, што ён адкрыў ёй усё сэрца сваё, паслала паклікаць уладцаў Філістымскіх, сказаўшы ім: цяпер ідзеце; ён адкрыў мне сэрца сваё. І прыйшлі да яе ўладцы Філістымскія, і прынесьлі срэбра ў руках сваіх.

19 І ўсыпіла яго Даліла на каленях сваіх; і паклікала чалавека, і загадала яму абстрыгчы сем кос з галавы ягонай. І пачаў ён слабнуць, і адступіла ад яго сіла ягоная.

20 Яна сказала: Філістымляне ідуць на цябе, Самсоне! Ён прачнуўся са сну свайго, і сказаў: пайду, як і раней, і вызвалюся. А ня ведаў, што Гасподзь адступіў ад яго.

21 Філістымляне ўзялі яго, і выкалалі яму вочы, прывялі яго ў Газу, і закавалі яго двума меднымі ланцугамі, і ён малоў у доме вязьняў.

Кнгiга Судзьдзяў 16:21 - Samson\'s Hair in Cut
Samson\'s Hair in Cut
22 Тым часам валасы на галаве ў яго пачалі падрастаць, дзе яны былі выстрыжаны.

23 Уладцы Філістымскія сабраліся, каб прынесьці вялікую ахвяру Дагону, богу свайму, і павесяліцца, і сказалі: бог наш аддаў Самсона, ворага нашага, у рукі нашыя.

24 Народ таксама, бачачы яго, славіў бога свайго, кажучы: бог наш аддаў у рукі нашыя ворага нашага і спусташальніка зямлі нашай, які пабіў многіх з нас.

25 І калі разьвесялілася сэрца іхняе, сказалі: пакліяце Самсона, хай ён пацешыць нас. І паклікалі Самсона з дома вязьняў, і ён забаўляў іх, і паставілі яго паміж слупамі.

26 І сказаў Самсон хлопчыку, які вадзіў яго за руку: падвядзі мяне, каб я абмацаў слупы, на якіх умацаваны дом, і абаперся на іх.

27 А дом быў поўны мужчын і жанчын; там былі ўсе ўладцы Філістымскія, і на даху было да трох тысяч мужчын і жанчын, якія глядзелі на Самсона, які забаўляў іх.

28 І паклікаў Самсон Госпада і сказаў: Госпадзе Божа! спамяні мяне і ўмацуй мяне толькі цяпер, о, Божа! каб я адзін раз адпомсьціў Філістымлянам за вочы мае.

29 І ссунуў Самсон зь месца два сярэднія слупы, на якіх уцьверджаны быў дом, упершыся ў іх, у адзін праваю рукою сваёю, а ў другі леваю.

30 І сказаў Самсон: памры, душа мая, з Філістымлянамі! І ўперся з усяе сілы, і абваліўся дом на ўладцаў і на ўвесь народ, які быў у ім. І было памерлых, якіх забіў Самсон пры сьмерці сваёй, больш, чым калі забіў ён у жыцьці сваім.

Кнгiга Судзьдзяў 16:30 - Samson Destroys the Temple Dagon
Samson Destroys the Temple Dagon
31 І прыйшлі браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, і ўзялі яго, і пайшлі і пахавалі яго паміж Цораю і Эстаолам, у магіле Маноя, бацькі ягонага. Ён быў судзьдзя Ізраіля дваццаць гадоў.

<< ← Prev Top Next → >>