Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / 1-я Летапiсаў

Біблія - пераклад Сёмухи

4-я Царстваў 1-я Летапiсаў 2-я Летапiсаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29

1 Сыны Юды: Фарэс, Эсром, Хармі, Хур і Шавал.

2 Рэая, сын Шавала, спарадзіў Яхата; Яхат спарадзіў Ахума і Лагада: ад іх плямёны Царанаў.

3 І гэтыя сыны Этама: Ізрэель, Ішма і Ідбаш, і сястра іхняя, на імя Гацлелпоні,

4 Пэнуэл, бацька Гэдора, і Эзэр, бацька Хуша. Вось сыны Хура, першынца Эфраты, бацькі Віфляема.

5 У Ахшура, бацькі Тэкоі, былі дзьве жонкі: Хэла і Наара.

6 І нарадзіла яму Наара Ахузама, Хэфэра, Тымні і Ахаштары: гэта сыны Наары.

7 Сыны Хэлы: Цэрэт, Цохар і Этнан.

8 Коц спарадзіў: Анува і Цавэна і плямёны Ахархэла, сына Гарумавага.

9 Явіс быў больш славуты за сваіх братоў. Маці дала яму імя Явіс, сказаўшы: я нарадзіла яго з хваробай.

10 І заклікаў Явіс да Бога Ізраілевага і сказаў: о, калі б Ты дабраславіў мяне Тваім дабраславеньнем, пашырыў межы мае, і рука Твая была са мною, ахоўваючы мяне ад зла, каб я не гараваў`.. І Бог паслаў яму, чаго ён прасіў.

11 А Хэлуў, брат Шухі, спарадзіў Махіра; ён ёсьць бацька Эштона.

12 Эштон спарадзіў Бэт-Рафу, Пасэаха і Тэхіну, бацьку горада Нааса; гэта жыхары Рэхі.

13 Сыны Кеназа: Гатанііл і Сэрая. Сын Гатанііла: Хатаат.

14 Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры.

15 Сыны Халева, сына Ефаніінага: Ір, Іла і Наам. Сын Ілы: Кеназ.

16 Сыны Егалелела: Зіф, Зіфа, Тырыя і Асарэел.

17 Сыны Эзры: Етэр, Мэрэд, Эфэр і Ялон; а Етэр спарадзіў Мэрома, Шамая і Ішбаха, бацьку Эштэмоі.

18 І жонка ягоная Юдыя нарадзіла Ерэда, бацьку Гедора, і Хэвэра, бацьку Сахо, і Екутыіла, бацьку Занаоха. Гэта сыны Бітэі, дачкі фараонавай, якую ўзяў Мэрэд.

19 Сыны жонкі ягонай Годыі, сястры Нахама, бацькі Кеілы: Гармі і Эштэмоа - Маахацянін.

20 Сыны Сімяона: Амнон, Рына, Бэнханан і Тылон. Сыны Ішыя: Зохеў і Бэнзохет.

21 Сыны Сілома, сына Юдавага: Ір, бацька Лэхі, і Даэда, бацька Марэшы, і сямейства, якое вырабляла вісон, з дому Ашбэі,

22 і Ёкім, і жыхары Хазэвы, і Ёаш і Сараф, якія мелі валоданьне ў Мааве, і Яшувілэхем; але гэта падзеі старадаўнія.

23 Яны былі ганчары, і жылі пры садах і ў агародах; у цара на працах жылі яны там.

24 Сыны Сімяона: Нэмуіл, Ямін, Ярыў, Зэрах і Саўл.

25 Шалум сын ягоны; яго сын Міўсам; ягоны сын Мішма.

26 Сыны Мішмы: Хамуіл, сын ягоны; сын Закур; яго сын Шымэй.

27 У Шымэя было шаснаццаць сыноў і шэсьць дочак; а ў братоў ягоных сыноў было няшмат, і ўсё племя іхняе ня так было шматлікае, як племя сыноў Юды.

28 Яны жылі ў Вірсавіі, Маладзе, Хацаршуале,

29 у Білзе, у Эцэме, у Таладзе,

30 у Вэтуіле, у Хорме, у Цыклазе,

31 у Бэт-Маркавоце, у Хацарсусіме, у Бэт-Бірэі і ў Шаарыме. Вось гарады іхнія да валадараньня Давідавага,

32 зь сёламі іх: Этам, Аін, Рымон, Токен і Ашан, - пяць гарадоў.

33 І вось селішчы іхнія, якія былі вакол гэтых гарадоў да Ваала; вось месцы жыхарства іх і радаводы іхнія.

34 Мешаваў, Ямлэх і Ёсія, сын Амасіі,

35 Ёіл і Егу, сын Ёшыві, сына Сэраі, сына Асіілавага,

36 Эльёэнай, Якава, Ішахая, Асая, Адыіл, Ішымііл і Ванэя,

37 і Зіза, сын Шыфія, сын Алона, сын Едаі, сын Шымрыя, сын Шэмаі.

38 Гэтыя памянёныя былі князямі плямёнаў сваіх, і дом бацькоў іх разьдзяліўся на многія галіны.

39 Яны даходзілі да Герары і да ўсходняга боку даліны, каб знайсьці пашы статкам сваім;

40 і знайшлі пашы сакавітыя і добрыя і зямлю абшырную, спакойную і бясьпечную, бо да іх жыло там толькі нямнога Хаміцян.

41 І прыйшлі гэтыя, па імёнах запісаныя, у дні Эзэкіі, цара Юдэйскага, і перабілі качавых і аселых, якія там былі, і вынішчылі іх назаўсёды, і пасяліліся на месцы іхнім, бо там былі пашы статкам іхнім.

42 А зь іх, з сыноў Сімяонавых, пайшлі да гары Сэір пяцьсот чалавек: Фэлатыя, Нэарыя, Рэфая і Узііл, сыны Ішыя, былі на чале іх;

43 і пабілі ацалелую там рэшту Амалікіцян, і жывуць там да сёньня.

<< ← Prev Top Next → >>