Біблія, 1-я Летапiсаў, Кіраўнік 13. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10351&pid=15&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / 1-я Летапiсаў

Біблія - пераклад Сёмухи

4-я Царстваў 1-я Летапiсаў 2-я Летапiсаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29

1 І раіўся Давід з тысячнікамі, сотнікамі і з усімі правадырамі,

2 і сказаў Давід усяму сходу Ізраільцянаў; калі заўгодна вам, і калі на тое будзе воля Госпада Бога нашага, пашлем усюды да астатніх братоў нашых, па ўсёй зямлі Ізраільскай, і разам зь імі да сьвятароў і лявітаў, у гарады і селішчы іхнія, каб яны сабраліся да нас,

3 і перанясем да сябе каўчэг Бога нашага, бо ў дні Саўла мы не зьвярталіся да яго.

4 І сказаў увесь сход: хай будзе так, - бо гэта дзея ўсяму народу здавалася справядлівай.

5 Так сабраў Давід усіх Ізраільцянаў, ад Шыхора Егіпецкага да ўваходу ў Эмат, каб перанесьці каўчэг Божы з Кірыятыярыма.

6 І пайшоў Давід і ўвесь Ізраіль у Карыятыярым, што ў Юдэі, каб перанесьці адтуль каўчэг Бога, Госпада, які сядзіць на херувімах, на якім называецца імя Яго.

7 І павезьлі каўчэг Божы на новай калясьніцы з дома Авінадава; і Оза і Ахія вялі калясьніцу.

8 А Давід і ўсе Ізраільцяне ігралі перад Богам з усёй сілы, са сьпевамі, на цытрах і на псалтырах, і тымпанах, і кімвалах і трубах.

9 Калі дайшлі да гумна Хідона, Оза працягнуў руку сваю, каб падтрымаць каўчэг, бо валы нахілілі яго.

10 Але Гасподзь разгневаўся на Озу, і пабіў яго за тое, што ён працягнуў руку сваю да каўчэга; і ён памёр тут жа перад абліччам Божым.

11 І засмуціўся Давід, што Гасподзь пабіў Озу. І назваў тое месца паразаю Озы; так называецца яно і да сёньня.

12 І спалохаўся Давід Бога ў дзень той, і сказаў: як я ўнясу да сябе каўчэг Божы?

13 І не павёз Давід каўчэга да сябе, у горад Давідаў, а завярнуў яго да дома Авэдара Гэцяніна.

14 І заставаўся каўчэг Божы ў Авэдара, у доме ягоным, тры месяцы, і дабраславіў Гасподзь дом Авэдара і ўсё, што ў яго.

<< ← Prev Top Next → >>