Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / 1-я Летапiсаў

Біблія - пераклад Сёмухи

4-я Царстваў 1-я Летапiсаў 2-я Летапiсаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29

1 І вось разьмеркаваньні сыноў Ааронавых: сыны Аарона: Надаў, Авіюд, Элеазар і Ітамар.

2 Надаў і Авіуд памерлі раней за бацьку свайго, а сыноў ня было ў іх, і таму сьвятарылі Элеазар і Ітамар.

3 І разьмеркаваў іх Давід - Садока з сыноў Элеазара, і Ахімэлэха з сыноў Ітамара, па чарзе на службу іх.

4 І знайшлося, што паміж сынамі Элеазара ўзначальцаў пакаленьняў больш, чым паміж сынамі Ітамара. І ён разьмеркаваў іх так: з сыноў Элеазара шаснаццаць узначальцаў сямействаў, а з сыноў Ітамара восем.

5 А разьмяркоўваць іх па жэрабях, бо галоўнымі ў сьвятыні і галоўнымі прад Богам былі з сыноў Элеазара і з сыноў Ітамара,

6 і запісваў іх Шэмая, сын Натанаіла, пісец зь лявітаў, перад абліччам цара і князёў і перад сьвятаром Садокам і Ахімэлэхам, сынам Авіятара, і перад узначальцамі сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: бралі пры кіданьні жэрабя адно сямейства з роду Элеазаравага, потым бралі з роду Ітамаравага.

7 І выйшла першае жэрабя Егаярыву, другое Едаі,

8 трэцяе Харыму, чацьвёртае Сэарыму,

9 пятае Малхію, шостае Міяміну,

10 сёмае Гакоцу, восьмае Авію,

11 дзявятае Ешую, дзясятае Шэханію,

12 адзінаццатае Эліяшыву, дванаццатае Якіму,

13 трынаццатае Хушаю, чатырнаццатае Ешававу,

14 пятнаццатае Вілгу, шаснаццатае Імэру,

15 сямнаццатае Хэзіру, васямнаццатае Гапіцэцу,

16 дзевятнаццатае Пэтахіі, дваццатае Езэкіілю,

17 дваццаць першае Яхіну, дваццаць другое Гамулу,

18 дваццаць трэцяе Дэлаю, дваццаць чацьвёртае Маазію.

19 Вось парадак іх пры служэньні іх, як ім прыходзіць у дом Гасподні, па статуце іх праз Аарона бацьку іхняга, як наказваў яму Гасподзь Бог Ізраілеў.

20 У астатніх сыноў Лявія - разьмеркаваньне: з сыноў Амрама: Шуваіл; з сыноў Шуваіла: Едыя;

21 ад Рэхавіі: з сыноў Рэхавіі Ішыя быў першы;

22 ад Іцгара: Шэламот; з сыноў Шэламота: Яхаў;

23 з сыноў Хэўрона: першы Ерыя, другі Амарыя, трэці Яхазііл, чацьвёрты Екамам.

24 З сыноў Азііла: Міха; з сыноў Міхі: Шамір.

25 Брат Міхі Ішыя; з сыноў Ішыі: Захарыя.

26 Сыны Мэрары: Махлі і Мушы; з сыноў Яазіі: Бэна.

27 З сыноў Мэрары ў Яазіі: Бэна і Шаагам, і Закур і Іўры.

28 У Махлія - Элеазар; у яго сыноў ня было.

29 У Кіса: з сыноў Кіса: Ерахмііл;

30 сыны Мушыя: Махлі, Эдэр і Ерымот. Вось сыны лявітаў па пакаленьнях іх.

31 Кідалі і яны жэрабя, нароўні з братамі сваімі, сынамі Ааронавымі, перад абліччам цара Давіда і Садока і Ахімэлэха, і ўзначальцаў сямействаў сьвятарскіх і лявіцкіх: галава сямейства нароўні зь меншым братам сваім.

<< ← Prev Top Next → >>