Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / 1-я Летапiсаў

Біблія - пераклад Сёмухи

4-я Царстваў 1-я Летапiсаў 2-я Летапiсаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29

1 І сказаў цар Давід усяму сходу: Саламоне, сыне мой, якога аднаго выбраў Бог, малады і слабасілы, а дзея гэтая вялікая, бо не чалавеку будова гэтая, а Госпаду Богу.

2 Усімі сіламі сваімі я нарыхтаваў на дом Бога майго золата на залатыя рэчы і срэбра на срэбраныя, і медзь на медныя, жалеза на жалезныя, і драўніну на драўляныя, камяні анікса і камяні ўстаўныя, камяні прыгожыя, і ўсялякія дарагія камяні, і мноства мармуру;

3 і яшчэ па любові маёй да дома Бога майго, ёсьць у мяне скарб уласны з золата і срэбра, і яго я аддаю на дом Бога майго, звыш усяго, што нарыхтаваў я на сьвяты дом:

4 тры тысячы талантаў золата, золата Афірскага, і сем тысяч талантаў срэбра чыстага, на абкладку сьцен у дамах,

5 на кожную з залатых рэчаў, і на кожную з срэбраных, і на ўсякі выраб рук умельскіх. Ці не парупіцца хто яшчэ сёньня ахвяраваць Госпаду?

6 І пачалі ахвяраваць начальнікі сямействаў і начальнікі плямёнаў Ізраілевых, і начальнікі тысяч і сотняў, і начальнікі над маёмасьцю цара.

7 І далі на ўладкаваньне дома Божага пяць тысяч талантаў і дзесяць тысяч драхмаў золата, і срэбра дзесяць тысяч талантаў, і медзі, і жалеза сто тысяч талантаў.

8 І ў каго знайшліся дарагія камяні, тыя аддавалі і іх у скарбніцу дома Гасподняга, на рукі Ехіілу Герсаніцяніну.

9 І радаваўся народ руплівасьці іх, бо яны ад усяго сэрца ахвяравалі Госпаду, таксама і цар Давід вельмі радаваўся.

10 І дабраславіў Давід Госпада перад усім сходам, і сказаў Давід: дабраславёны Ты, Гасподзь Бог Ізраіля, бацькі нашага, ад веку і да веку`

11 Твая, Госпадзе, веліч, і магутнасьць, і слава, і перамога, і цудоўнасьць, і ўсё, што на небе і на зямлі, Тваё; Тваё, Госпадзе, царства, і Ты найвышэй за ўсё, як Уладаны.

12 І багацьце і слава ад аблічча Твайго, і ты валадарыш над усім, і ў руцэ Тваёй сіла і магутнасьць, і ва ўсёй уладзе Тваёй узьвялічыць і ўмацаваць усё.

13 І цяпер, Божа наш, мы славасловім Цябе і хвалім велічнае імя Тваё.

14 Бо хто я і хто народ мой, што мы мелі змогу так ахвяраваць? А ад Цябе ўсё, і ад рукі Тваёй атрыманае мы аддалі Табе,

15 бо староньнія мы прад Табою і прыхадні, як і ўсе бацькі нашыя, як цень дні нашыя на зямлі, і няма нічога моцнага.

16 Госпадзе Божа наш! усё гэта мноства, якога нарыхтавалі мы на будову дома Табе, сьвятому імю Твайму, ад рукі Тваёй яно, і ўсё Тваё.

17 Ведаю, Божа, што Ты выпрабоўваеш сэрца і любіш шчырасьць сэрца; я ад чыстага сэрца майго ахвяраваў усё гэта, і цяпер бачу, што і народ Твой, і ўсе, хто тут, з радасьцю ахвяруюць Табе.

18 Госпадзе, Божа Абрагама, Ісака і Ізраіля, бацькоў нашых! захавай гэта навек, гэтую прыхільнасьць думак сэрца народу Твайго, і накіруй сэрца іхняе да Цябе.

19 А Саламону, сыну майму, дай сэрца правільнае, каб захоўваць запаведзі Твае, адкрыцьці Твае і пастановы Твае, і выканаць усё гэта і пабудаваць дом, дзеля якога я зрабіў прыгатаваньне.

20 І сказаў Давід усяму сходу: дабраславеце Госпада Бога нашага. І дабраславіў увесь сход Госпада Бога бацькоў сваіх, і ўпаў, і пакланіўся Госпаду і цару.

21 І прынесьлі Госпаду ахвяры, і ўзьнесьлі цэласпаленьні Госпаду, на другі пасьля гэтага дзень: тысячу цялят, тысячу бараноў, тысячу ягнят зь іх паліваньнямі, і мноства ахвяр ад усяго Ізраіля.

22 І елі і пілі перад Госпадам у той дзень, зь вялікаю радасьцю; і другі раз уцаравалі Саламона, сына Давідавага, і памазалі перад Госпадам у кіраўніка вярхоўнага, а Садока ў сьвятара.

23 І сеў Саламон на троне Гасподнім, як цар, замест Давіда, бацькі свайго, і меў посьпех, і ўвесь Ізраіль упакорыўся яму.

24 І ўсе начальнікі і адважнікі, таксама і ўсе сыны цара Давіда падпарадкаваліся Саламону цару.

25 І ўзьвялічыў Гасподзь Саламона перад вачыма ўсяго Ізраіля, і дараваў яму славу царства, якой ня меў да яго ніводзін цар у Ізраіля.

26 І Давід, сын Есэеў, цараваў над усім Ізраілем.

27 Часу цараваньня яго над Ізраілем было сорак гадоў: у Хэўроне цараваў ён сем гадоў, і ў Ерусаліме цараваў трыццаць тры гады.

28 І памёр у добрай старасьці, насычаны жыцьцём, багацьцем і славаю, і зацараваў Саламон, сын ягоны, замест яго.

29 Дзеі цара Давіда, першыя і апошнія, апісаны ў запісах Самуіла празорліўца і ў запісах Натана прарока і ў запісах Гада празорліўца,

30 як роўна і ўсё цараваньне ягонае, і мужнасьць ягоная, і здарэньні, якія былі зь ім і зь Ізраілем, і з усімі зямнымі царствамі.

<< ← Prev Top Next >>