Біблія, Эздра, Кіраўнік 3. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10406&pid=17&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Эздра

Біблія - пераклад Сёмухи

2-я Летапiсаў Эздра Нээмiя

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10

1 Калі настаў сёмы месяц, і сыны Ізраілевыя ўжо былі ў гарадах, тады сабраўся народ, як адзін чалавек у Ерусаліме.

2 І ўстаў Ісус, сын Ёсэдэкаў, і браты ягоныя, сьвятары і Зарававэль, сын Салатыілаў, і браты ягоныя і спарудзілі яны ахвярнік Богу Ізраілеваму, каб прыносіць на ім цэласпаленьні, як напісана ў законе Майсея, чалавека Божага.

3 І паставілі ахвярнік на падмурку ягоным, бо яны былі ў страху ад іншаземных народаў; і пачалі прыносіць на ім цэласпаленьні Госпаду, цэласпаленьні ранішнія і вечаровыя.

4 І ўчынілі сьвята кучак, як напісана, са штодзённым цэласпаленьнем у пэўным ліку, паводле статуту кожнага дня.

5 І пасьля таго ўчынялі цэласпаленьне пастаяннае, і на новы месяц і ва ўсе сьвяты, прысьвечаныя Госпаду, і дабравольнае прынашэньне Госпаду ад кожнага рупліўца.

6 Зь першага ж дня сёмага месяца пачалі прыносіць цэласпаленьні Госпаду. А храму Гасподняму яшчэ ня быў пакладзены падмурак.

7 І пачалі выдаваць срэбра каменячосам і цесьлярам, і ежу і пітво і алей Сіданянам і Тыранам, каб яны дастаўлялі кедровую драўніну зь Лівана па моры ў Яфу, з дазволу Кіра, цара Персідскага.

8 На другі год пасьля прыходу свайго да дома Божага ў Ерусалім, на дугім месяцы Зарававэль, сын Салатыілаў, і Ісус, сын Ёсэдэкаў, і астатнія браты іхнія, сьвятары і лявіты, і ўсе прыйшлыя з палону ў Ерусалім паклалі пачатак і паставілі лявітаў ад дваццаці гадоў і вышэй дзеля нагляду за працаю пры доме Гасподнім.

9 І ўсталі Ісус, сыны ягоныя і браты ягоныя, Кадмііл і сыны ягоныя, сыны Юды, як адзін чалавек дзеля нагляду за майстрамі працы ў доме Божым, а таксама сыны Хэнадада, сыны, сыны іхнія і браты іхнія лявіты.

10 Калі будаўнікі паклалі аснову храму Гасподняму, тады паставілі сьвятароў у вопратцы іхняй з трубамі і лявітаў, сыноў Асафавых, з кімваламі, каб славіць Госпада па статуце Давіда, цара Ізраілевага.

11 І пачалі яны папераменна сьпяваць "хвалеце" і "слаўце Госпада", "бо - добры, бо вечная міласьць яго да Ізраіля". І ўвесь народ усклікаў громападобна, славячы Госпада за тое, што пакладзена аснова дома Гасподняга.

Эздра 3:11 - Rebuilding the Temple
Rebuilding the Temple
12 Зрэшты многія сьвятары і лявіты і ўзначальнікі пакаленьняў, старцы, якія бачылі ранейшы храм, пры закладцы гэтага храма на вачах у іх, плакалі гучна, а многія і ўсклікалі ад радасьці громападобна.

13 І ня мог народ адрозьніць ускліканьні радасьці ад енку плачу народнага, бо народ усклікаў гучна, і голас чуцен быў далёка.

<< ← Prev Top Next → >>