Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Эздра

Біблія - пераклад Сёмухи

2-я Летапiсаў Эздра Нээмiя

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10

1 І вось узначальнікі пакаленьняў і радаводы тых, якія выйшлі са мною з Вавілона, падчас валадараньня цара Артаксэркса:

2 з сыноў Фінээса Гірсон; з сыноў Ітамара Данііл; з сыноў Давіда Хатуш;

3 з сыноў Шэханіі, з сыноў Яроша Захар і зь ім па сьпісе радаводным сто пяцьдзясят чалавек мужчынскага полу;

4 з сыноў Сафатыі Зэвадыя, сын Міхаілаў, і зь ім восемдзесят чалавек мужчынскага полу;

5 з сыноў Шэханія, сын Яхазііла, і зь ім трыста чалавек мужчынскага полу;

6 з сыноў Адына Эвэд, сын Ёнатана, і зь ім пяцьдзясят чалавек мужчынскага полу;

7 з сыноў Элама Ешаія, сын Аталіі, і зь ім семдзесят чалавек мужчынскага полу;

8 з сыноў Сафатыі Зэвадыя, сын Міхаілаў, і зь ім восемдзесят чалавек мужчынскага полу;

9 з сыноў Ёава Авадыя, сын Ехіэлаў, і зь ім дзьвесьце васямнаццаць чалавек мужчынскага полу;

10 з сыноў Шэламіт, сын Ёсіфіі, і зь ім сто шэсьцьдзясят чалавек мужчынскага полу;

11 з сыноў Бэвая Захарыя, сын Бэвая, і зь ім дваццаць восем чалавек мужчынскага полу;

12 з сыноў Азгада Ёханан, сын Гакатана, і зь ім сто дзесяць чалавек мужчынскага полу;

13 з сыноў Аданікама апошнія, і вось іх імёны: Эліфэлет, Еэль і Шэмая, і зь імі шэсьцьдзясят чалавек мужчынскага полу;

14 з сыноў Бігвая Утай і Забуд, і зь імі семдзесят чалавек мужчынскага полу.

15 Я сабраў іх каля ракі, якая ўпадае ў Агаву, і мы прастаялі там тры дні, і калі я агледзеў народ і сьвятароў, дык з сыноў Лявіі нікога там не знайшоў.

16 І паслаў я паклікаць Эліезэра, Арыэла, Шэмаю і Элнатана, і Ярыва і Элнатана, і Натана і Захара і Мэшулама - галоўных і Ёярыва і Элнатана - вучоных,

17 і даў ім даручэньне да Ідо, галоўнага ў мясцовасьці Карысіфе, і ўклаў ім у вусны, што казаць Ідо і братам ягоным, нэтынэям у мясцовасьці Касіфе, каб яны прывялі да нас служак для дома Бога нашага.

18 І прывялі яны да нас, бо дабрадзейная рука Бога нашага была над намі, чалавека разумнага з сыноў Махлія, сына Лявіінага, сына Ізраілевага, менавіта ж Шэрэвію, і сыноў яго і братоў яго, васямнаццаць чалавек;

19 і Хашавію і зь ім Ешаію з сыноў Мэрарыных, братоў ягоных, і сыноў іхніх дваццаць;

20 і з нэтынэяў, якіх даваў Давід і князі ягоныя на прыслугу лявітам, дзьвесьце дваццаць нэтынэяў; усе яны названы паіменна.

21 І абвясьціў я там пост каля ракі Агавы, каб упакорыцца нам перад абліччам Бога нашага, прасіць у Яго пасьпяховай дарогі сабе і дзецям нашым і ўсёй маёмасьці нашай,

22 бо мне сорамна было прасіць у цара войска і коньнікаў на ахову нашую ад ворага па дарозе, бо мы, гаворачы з царом, сказалі: рука Бога нашага ўсім, хто прыходзіць да Яго, - дабрадзейная, а ўсім, хто пакідае Яго, - магутнасьць Ягоная і гнеў Ягоны!

23 І вось, мы пасьціліся і прасілі Бога нашага гэтага, і Ён пачуў нас.

24 І я аддзяліў з начальнікаў над сьвятарамі дванаццаць чалавек; Шэрэвію, Хашавію і зь імі дзесяць з братоў іхніх;

25 і аддаў ім вагою срэбра, золата і посуд, - усё ахвяраванае на дом Бога нашага, і што ахвяравалі цар і радцы ягоныя і князі ягоныя, і ўсе Ізраільцяне, якія там былі.

26 І аддаў на рукі ім вагою: срэбра - шасьцьсот пяцьдзясят талантаў, і срэбнага посуду - на сто талантаў, золата - сто талантаў,

27 і чараў залатых - дваццаць, і тысячу драхмаў, і дзьве пасудзіны з найлепшай бліскучай медзі, якая цэніцца як золата.

28 І сказаў я ім: вы - сьвятыня Госпаду, і посуд - сьвятыня, і срэбра і золата - дабрахотнае дараваньне Госпаду Богу бацькоў вашых.

29 Будзьце ж пільныя і зьберажэце гэта, пакуль вагою не здадзіце начальнікам над сьвятарамі і лявітамі і ўзначальнікам пакаленьняў Ізраілевых у Ерусаліме, у сховішча пры доме Гасподнім.

30 І прынялі сьвятары і лявіты ўзважанае срэбра і золата і посуд, каб аднесьці ў Ерусалім, у дом Бога нашага.

31 І выправіліся мы ад ракі Агавы на дванаццатым дні першага месяца, каб ісьці ў Ерусалім; і рука Бога нашага была над намі, і выратавала нас ад рукі ворага і ад тых, хто падпільноўваў нас па дарозе.

32 І прыйшлі мы ў Ерусалім, і прабылі там тры дні.

33 На чацьвёрты дзень мы здалі вагою срэбра і золата і посуд у дом Бога нашага, на рукі Мэрэмоту, сыну Урыі, сьвятару, і зь ім Элеазару, сыну Фінээсаву, і зь ім Ёзаваду, сыну Ісусаваму, і Наадыі, сыну Вінуя, лявітам

34 усё лікам і вагою. І ўсё ўзважанае запісана ў той самы час.

35 Перасяленцы, якія прыйшлі з палону, прынесьлі на цэласпаленьне Богу Ізраілеваму дванаццаць цялят за ўсяго Ізраіля, дзевяноста шэсьць бараноў, семдзесят сем ягнят і дванаццаць казлоў у ахвяру за грэх: усё гэта на цэласпаленьне Госпаду.

36 І аддалі царскія загады царскім сатрапам і зарэцкім начальнікам вобласьцяў, і яны ўшанавалі народ і дом Божы.

<< ← Prev Top Next → >>