Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Нээмiя

Біблія - пераклад Сёмухи

Эздра Нээмiя Эстэр

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

1 Прыклалі пячаткі: Нээмія - Тыршата, сын Гахаліі, і Сэдэкія

2 Сэрая, Азарыя, Ерамія,

3 Пашхур, Амарыя, Малхія,

4 Хатуш, Шэванія, Малух,

5 Данііл Гінэтон, Варух,

6 Мэшулам, Авія, Міямін,

7 Маазія, Вілгай, Шэмая: гэта сьвятары.

8 Лявіты: Ісус, сын Азаніі, Вінуй, з сыноў Хэнадада, Кадмііл,

9 і браты іхнія: Шэванія, Гадыя, Кліта, Фэлая, Ханан,

10 Міха, Рэхоў, Хашавія,

11 Закхур, Шэрэвія, Шэванія,

12 Гадыя, Ваній, Вэнінуй.

13 Узначальцы народа: Парош, Пахат-Мааў, Элам, Зату, Ванія,

14 Вуній, Азгад, Бэвай,

15 Аданія, Бігвай, Адын,

16 Атэр, Эзэкія, Азур,

17 Гадыя, Хашум, Бэцай,

18 Харыф, Анатот, Рэвай,

19 Магніяш, Мэшулам, Хэзір,

20 Мэшэзавэл, Садок, Ядуй,

21 Фэлатыя, Ханан, Ананія,

22 Асія, Хананія, Хашуў,

23 Лахэш, Пілха, Шавэк,

24 Рэхум, Хашаўна, Маасэя,

25 Ахія, Ханан, Анан,

26 Малух, Харым, Ваана.

27 І іншы люд, сьвятары, лявіты, брамнікі, сьпевакі, нэтынэі і ўсе, што аддзяліліся ад іншаземных народаў да закона Божага, жонкі іхнія, сыны іхнія і дочкі іхнія, усе, што маглі разумець,

28 прысталі да братоў сваіх, да самых ганаровых зь іх, і ўступілі ў абавязанасьць з прысягаю і праклёнам - рабіць паводле закона Божага, які дадзены рукою Майсея, раба Божага, і захоўваць і выконваць усе запаведзі Госпада Бога нашага, пастановы Яго і прадпісаньні Ягоныя,

29 і не аддаваць дачок сваіх іншаземным народам, і іх дачок ня браць за сыноў сваіх;

30 і калі іншаземныя народы будуць прывозіць тавары і ўсё прадажнае ў суботу, ня браць у іх у суботу і ў сьвяты дзень, і ў сёмы год пакідаць пазыкі ўсялякага роду.

31 І паставілі мы сабе ў закон - даваць ад сябе па траціне сікля ў год на патрэбы дома Бога нашага:

32 на хлябы пакладныя і на заўсёднае хлебнае прынашэньне і на заўсёднае цэласпаленьне, на суботы, на новыя месяцы, на сьвяты, на сьвятыя рэчы і на ахвяры за грэх дзеля ачышчэньня Ізраіля, і на ўсё, што робіцца ў доме Бога нашага.

33 І кінулі мы жэрабі пра дастаўку дроў, сьвятары, лявіты і люд, калі якому пакаленьню нашаму ў назначаны час, год у год, прывозіць іх да дома Бога нашага, каб яны гарэлі на ахвярніку Госпада Бога нашага паводле напісанага ў законе.

34 І абавязаліся мы кожны год прыносіць у дом Гасподні пачаткі зь зямлі нашай і пачаткі ўсякіх пладоў з усяго дрэва;

35 таксама прыводзіць у дом Бога нашага да сьвятароў, якія служаць у доме Бога нашага, першынцаў з сыноў нашых і з быдла нашага, як напісана ў законе, і першароднае ад буйнога і дробнага быдла нашага.

36 І пачаткі з молатага хлеба нашага і прынашэньняў нашых, і пладоў з усякага дрэва, віна і алею мы будзем дастаўляць сьвятарам у кладоўкі пры доме Бога нашага і дзесяціну зь зямлі нашай лявітам. Яны, лявіты, будуць браць дзесяціну ва ўсіх гарадах, дзе ў нас земляробства.

37 Пры лявітах, калі яны будуць браць лявіцкую дзесяціну, будзе прысутны сьвятар, сын Аарона, каб лявіты дзесяціну з сваіх дзесяцінаў вазілі ў дом Бога нашага ў пакоі, аддзеленыя ад кладоўкі,

38 бо ў гэтыя пакоі як сыны Ізраілевыя, так і лявіты павінны дастаўляць прынашэньні ў дарунак: хлеб, віно і алей. Так сьвятыя сасуды і службіты-сьвятары і брамнікі і сьпевакі. І мы не пакінем дома Бога нашага.

<< ← Prev Top Next → >>