Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Нээмiя

Біблія - пераклад Сёмухи

Эздра Нээмiя Эстэр

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

1 І жылі начальнікі народу ў Ерусаліме, а астатнія з народу кідалі жэрабя, каб адна зь дзесяці частак іх ішла на жыхарства ў сьвяты горад Ерусалім, а дзевяць заставаліся ў іншых гарадах.

2 І дабраславіў народ усіх, якія з добрай волі згадзіліся жыць у Ерусаліме.

3 Вось узначальцы краіны, якія жылі ў Ерусаліме, - а ў гарадах Юдэі жылі, кожны ў сваім валоданьні, па гарадах сваіх: Ізраільцяне, сьвятары, лявіты і нэтынэі і сыны рабоў Саламонавых;

4 у Ерусаліме жылі з сыноў Юды і з сыноў Веньяміна. З сыноў Юды: Атая, сын Узіі, сын Захарыя, сын Амарыі, сын Сафатыі, сын Малелеіла, з сыноў Фарэса,

5 і Маасэя, сын Варуха, сын Калхазэя, сын Хазаі, сын Адаі, сын Ёярыва, сын Захарыя, сын Шылонія.

6 Усіх сыноў Фарэса, якія жылі ў Ерусаліме, чатырыста шасьцьдзясят восем, людзі выдатныя.

7 І вось сыны Веньяміна: Салу, сын Мэшулама, сын Ёэда, сын Фэдаі, сын Калаі, сын Маасэі, сын Ітыіла, сын Ісаі,

8 і за ім Габай, Салай - дзевяцьсот дваццаць восем.

9 Ёіль, сын Зіхры, быў начальнікам над імі, а Юда, сын Сэнуі, быў другі над горадам.

10 Са сьвятароў: Едая, сын Ёярыва, Яхін.

11 Сэрая, сын Хэлкіі, сын Мэшулама, сын Садока, сын Мэраёта, сын Ахітува, начальнік у доме Божым,

12 і браты іхнія, якія правілі службу ў доме Божым - васямсот дваццаць два; і Адая, сын Ерахама, сына Фэлаліі, сын Амцыя, сын Захарыя, сын Пашхура, сын Малхіі

13 і браты ягоныя, узначальцы пакаленьняў - дзьвесьце сорак два; і Амашсай, сын Азарыіла, сын Ахая, сын Мэшылэмота, сын Імэра,

14 і браты ягоныя, людзі выдатныя - сто дваццаць восем. Начальнікам над імі быў Заўдыіл, сын Гагэдаліма.

15 А зь лявітаў: Шэмая, сын Хашува, сын Азрыкама, сын Хашавіі, сын Вунія,

16 і Шаўтай, і Ёзавад з узначальцаў лявітаў па зьнешніх справах дома Божага,

17 і Матанія, сын Міхі, сын Заўдыя, сын Асафа, галоўны пачынальнік славаслоўя пры малітве, і Бакбукія, другі пасьля яго, і Аўда, сын Шамуя, сын Галала, сын Ідытуна.

18 Усіх лявітаў у сьвятым горадзе дзьвесьце восемдзесят чатыры.

19 А брамнікі: Акуў, Талмон і браты іхнія, якія трымалі варту каля брамы - сто семдзесят два.

20 Астатнія Ізраільцяне, сьвятары, лявіты жылі ва ўсіх гарадах Юдэі, кожны ў сваім удзеле.

21 А нэтынэі жылі ў Афэле; над нэтынэямі Цыха і Гішфа.

22 Начальнікам над лявітамі ў Ерусаліме былі Узій, сын Ванія, сын Хашавіі, сын Матаніі, сын Міхі, з сыноў Асафавых, якія былі сьпевакамі пры служэньні ў доме Божым,

23 бо ад цара быў пра іх адмысловы загад, і назначана было на кожны дзень сьпевакам пэўнае ўтрыманьне.

24 І Пэтахія, сын Мэшэзавэда, з сыноў Зары, сына Юды, быў давераны ад цара па ўсякіх справах, якія датычыліся народу.

25 З тых, што жылі ў вёсках, на палях сваіх, сыны Юды жылі ў Кірыят-Арбе і залежных ад іх гарадах, у Дывоне і залежных ад іх гарадах, у Екаўцэіле і сёлах яго,

26 у Ешуе, у Маладзе і ў Бэт-Палеце,

27 у Хацар-Шуале, у Вірсавіі і залежных ад яе гарадах,

28 у Сэкелазе, у Мэхоне і залежных ад яе гарадах,

29 у Эн-Рымоне, у Цоры і ў Ярмуце,

30 у Занаасе, Адаламе і вёсках іх, у Лахісе і на палях яго, у Азэцы і залежных ад яе гарадах. Яны разьмясьціліся ад Вірсавіі і да даліны Эномавай.

31 Сыны Веньямінавыя, пачынаючы ад Гевы, у Міхмасе, Гае, у Вэтылі і залежных ад яго гарадах,

32 у Анатоце, Нове, Ананіі,

33 Гацоры, Раме, Гітаіме,

34 Хадыдзе, Цэваіме, Нэвалаце,

35 Лодзе, Она, у даліне Харашыме.

36 І лявіты мелі жытло сваё ў дзялянках Юды і Веньяміна.

<< ← Prev Top Next → >>