Біблія, Ёв, Кіраўнік 3. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10439&pid=20&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Ёв

Біблія - пераклад Сёмухи

Эстэр Ёв Псалтыр

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42

1 Пасьля таго разамкнуў Ёў вусны свае і пракляў дзень свой.

2 І пачаў Ёў і сказаў:

3 хай загіне дзень, калі я нарадзіўся, і ноч, калі было сказана: зачаўся чалавек!

4 Дзень той хай будзе цемраю; хай не дагледзіць яго Бог згары, і хай не зазьзяе над ім сьвятло!

5 Хай запамрочыць яго цемра і цень сьмяротны, хай завалачэ яго хмара, хай баяцца яго, як палючае спёкі!

6 Ноч тая, - хай забярэ яе змрок, хай не залічыцца яна ў дні года, хай ня ўвойдзе ў лік месяцаў!

7 О! ноч тая - хай будзе яна бязьлюдная; хай ня ўвойдзе ў яе весялосьць!

8 Хай праклянуць яе кляцьбіты дня, здольныя разбудзіць Левіяфана!

9 Хай зацьмяцца зоркі сьвітаньня яе: хай чакае яна сьвятла, і яно ня прыходзіць, і хай ня ўбачыць яна веяў дзяньніц

10 за тое, што не замкнула дзьвярэй улоньня маці маёй і не схавала гароты ад вачэй маіх!

11 Чаму не памёр я, выходзячы з нутробы, і не сканаў, калі выйшаў з чэрава?

12 Чаму прынялі мяне калені? навошта было мне смактаць саскі?

13 Цяпер ляжаў бы я і спачываў: спаў бы, і было б мне спакойна

14 з царамі і дарадцамі зямлі, якія забудоўвалі сабе пустыні,

15 ці з князямі, у якіх было золата і якія напаўнялі дамы свае срэбрам;

16 ці, як выкідзень пахаваны, не існаваў бы я, як немаўляты, якія сьвятла не пабачылі.

17 Там беззаконныя перастаюць наводзіць страх, і там адпачываюць зьнясіленыя.

18 Там вязьні цешацца спакоем і ня чуюць крыкаў наглядчыка.

19 Малы і вялікі там роўныя, і раб свабодны ад гаспадара свайго.

20 Навошта дадзена пакутніку сьвятло і жыцьцё засмучаным душою,

21 якія чакаюць сьмерці, і няма яе, якія выкапалі б яе ахвотней, чым скарб.

22 Узрадаваліся б да захапленьня, захапіліся б, што знайшлі магілу?

23 Навошта дадзена сьвятло чалавеку, шлях якога зачынены і якога Бог атачыў змрокам?

24 Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і стогны мае ліюцца, як вада,

25 бо жудаснае, чаго я жахаўся, тое і напаткала мяне; і чаго я баяўся, тое і прыйшло да мяне.

26 Няма мне міру, няма спакою, няма радасьці: спасьцігла няшчасьце.

<< ← Prev Top Next → >>