Біблія, Ёв, Кіраўнік 7. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10443&pid=20&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Ёв

Біблія - пераклад Сёмухи

Эстэр Ёв Псалтыр

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42

1 Ці ня вызначаны чалавеку час на зямлі, і дні ягоныя ці ж ня тое самае, што дні найміта?

2 Як раб прагне ценю і як найміт чакае канца працы сваёй,

3 так я атрымаў на долю месяцы марныя, і ночы бядотныя адмераны мне.

4 Калі кладуся, дык кажу: калі гэта ўстану? а вечар доўжыцца, і я варочаюся ўдосыць да самае раніцы.

5 Цела маё ў чарвяках і запыленых струпах; скура мая лопаецца і гнаіцца.

6 Дні мае бягуць хутчэй за чалавека і канчаюцца без надзеі.

7 Згадай, што жыцьцё маё павеў, што вока маё ня вернецца бачыць добрае.

8 Ня ўбачыць мяне вока таго, хто бачыў мяне; вочы Твае на мяне, - і няма мяне.

9 Радзее воблака і сыходзіць; так той, хто сышоў у апраметную, ня выйдзе,

10 ня вернеецца болей у дом свой, і месца ягонае ўжо ня будзе ведаць яго.

11 Ня буду ж я стрымліваць вуснаў маіх; буду гаварыць у сьцісласьці духу майго; буду скардзіцца ў бядоце душы маёй.

12 Хіба я мора альбо марская пачвара, што Ты паставіў над мною варту?

13 Калі падумаю: "суцешыць мяне пасьцель мая, зьнясе гароту маю ложак мой",

14 Ты палохаеш мяне снамі і відзежамі страшыш мяне;

15 і душа мая жадае лепей, каб спынілася дыханьне, лепей сьмерці, чым, каб зьберагліся косьці мае.

16 Апрыкрала мне жыцьцё. Ня вечна мне жыць. Адступіся ад мяне, бо дні мае марныя.

17 Што такое чалавек, што Ты так цэніш яго і зьвяртаеш на яго ўвагу Тваю,

18 наведваеш яго кожнае раніцы, кожнае імгненьне выпрабоўваеш яго?

19 Дакуль жа Ты не пакінеш, дакуль не адыдзеш ад мяне, дакуль не дасі мне праглынуць сьліну маю?

20 Калі я зграшыў, дык што я зраблю Табе, вартавы людзей! Навошта Ты паставіў мяне супраціўцам Сабе, што аж я зрабіўся самому сабе лішні?

21 І чаму б не дараваць мне грэху і ня зьняць зь мяне беззаконьня майго? бо, вось, я лягу ў пыле; заўтра пашукаеш мяне, і няма мяне.

<< ← Prev Top Next → >>