Біблія, Псалтыр, Кіраўнік 68. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10546&pid=21&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Песьня.

2 Няхай паўстане Бог - і расьсеюцца ворагі Ягоныя, і хай ад аблічча Ягонага ўцякуць Яго ненавісьнікі!

3 Як дым разьвейваецца, так іх разьвей; як топіцца воск ад вагню, так бязбожнікі прад абліччам Божым хай загінуць!

4 А праведнікі хай узрадуюцца і ўсьцешацца прад Богам, і ўзьвесяляцца ў радасьці.

5 Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце імю Ягонаму, праслаўляйце Таго, Хто па нябёсах ідзе; Гасподзь імя Яму, - і прад абліччам Ягоным радуйцеся.

6 Сіротам Бацька і ўдовам судзьдзя Бог у сьвятой сялібе Сваёй!

7 Бог самотных уводзіць у дом, вызваляе вязьняў з кайданаў; а непакорлівыя застаюцца ў скварнай пустыні.

8 Божа! калі Ты выходзіў перад народам Тваім, калі Ты ішоў па пустыні,

9 зямля скаланалася, нават нябёсы плавіліся, ад аблічча Божага, і гэты Сінай - ад аблічча Бога, Бога Ізраілевага.

10 Шчодры дождж праліваў Ты, Божа, на Тваю спадчыну, і калі яна зьнемагала ад працы, Ты падмацоўваў яе.

11 Народ Твой там жыў; з даброці Тваёй, Божа, ты ўдзяляў беднаму.

12 Гасподзь дасьць слова: зьвястунак вялікае мноства.

13 "Цары войска ўцякаюць, уцякаюць, а тая, што дома сядзіць, дзеліць здабычу.

14 Калі спачываеце вы ў сваіх вотчынах, вы - як галубіца, у якое крылы срэбрам пакрытыя, а пёры чыстым золатам:

15 калі Ўсемагутны расьсеяў цароў на гэтай зямлі, яна забялела, быццам сьнег на Сэлмоне.

16 Гара Божая! - гара Васанская! гара высокая - гара Васанская!

17 Што ж вы зайздросьліва глядзіце, горы высокія, на гару, на якой Бог з добрай волі жыве, і Гасподзь жыцьме вечна!

18 Калясьніц Божых процьма, тысячы тысяч сярод іх; сярод іх Гасподзь на Сінаі, у сьвятыні.

19 Ты ўзышоў на вышыню, запалоніў палон, прыняў дары дзеля людзей, каб і адступнікі жыць маглі ў Госпада Бога.

20 Дабраславёны Бог кожны дзень, Бог ускладае на нас цяжар, але Ён і ратуе нас.

21 Бог нам - Бог на ратаваньне; ва ўладзе Госпада Ўладыкі брама сьмерці.

22 Але Бог патрушчыць голаў ворагам Сваім, валасатае цемя таго, хто ў грахах сваіх закасьцянеў.

23 Гасподзь сказаў: ад Васана вярну, выведу з прадоньня марскога,

24 каб ты апусьціў нагу тваю, як сабакі твае язык свой, у кроў ворагаў.

25 Бачылі шэсьце Тваё, Божа, шэсьце Бога майго, Цара майго ў сьвятыні:

26 наперадзе йшлі сьпевакі, ззаду ішлі музыкі, пасярэдзіне дзевы з тымпанамі:

27 "Дабраслаўляйце Бога Госпада на сходах, вы - ад семені Ізраілевага!"

28 Там Веньямін малодшы - іхні князь; князі Юдавы - уладыкі іхнія; князі Завулонавы, князі Нэфталімавы.

29 Бог твой наказаў табе сілу. Умацуй, Божа, тое, што Ты зрабіў нам!

30 Дзеля храма Твайго ў Ерусаліме цары прынясуць Табе дары.

31 Утаймуй зьвера ў трысьнягу, - статак валоў сярод цялят народаў, якія хваляцца зьліткамі срэбра; рассып народы, што бітваў прагнуць.

32 Прыйдуць вяльможы з Егіпта; Эфіопія рукі свае працягне да Бога.

33 Царствы зямныя! сьпявайце Богу, услаўляйце Госпада,

34 Які крочыць на нябёсах нябёсаў спрадвеку. Вось, Ён дае голасу Свайму голас моцы.

35 Узьнясеце славу Богу! веліч Ягоная - на Ізраіле, і магутнасьць Ягоная - на аблоках.

36 Грозны Ты, Божа, у Сьвятыні Тваёй. Бог Ізраілеў - Ён дае сілу і моц народу Свайму. Дабраславёны Бог!

<< ← Prev Top Next → >>