Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Псальма Асафава. Які добры Бог да Ізраіля, да чыстых сэрцам!

2 А я - ледзь ногі мае не пахіснуліся, ледзь падэшвы мае не пакаўзнуліся, -

3 я быў ліхім пазайздросьціў, як пабачыў дабрадзенства бязбожных,

4 бо няма ім цярпеньняў да самае сьмерці, і сіла моцная ў іх;

5 на працы людзкой іх няма, і разам зь людзьмі яны ўціску ня знаюць.

6 Вось таму іхняя пыха, як нашыйнік, абклала іх, і дзёрзкасьць, як убор, аблягае іх;

7 вылазяць ім вочы ад тлушчу, жаданьні ў сэрцы іхнім варушацца,

8 сьмяюцца яны з усяго; зласьліва паклёпы наводзяць; ганарыста гавораць;

9 вусны свае ўзносяць да неба, - а іхні язык па зямлі валачэцца.

10 Таму туды ж зьвяртаецца народ ягоны, і п'юць ваду поўнаю чараю

11 і кажуць: "як уведае Бог? і ці мае Ўсявышні веданьне?"

12 І вось гэтыя грэшнікі песьцяцца на гэтым сьвеце і памнажаюць багацьце.

13 І сказаў я: ці ж не дарма ачышчаў я сэрца маё і ў нянавісьці абмываў мае рукі,

14 і ўвесь дзень я цярплю ўдары, і кожнае раніцы кару прымаю?

15 Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, - дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.

16 І задумаўся я, як зразумець гэта; але цяжка яно ў вачах маіх,

17 пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і не зразумеў іхняга канца.

18 Так! на коўзкіх шляхах паставіў Ты іх, і скідаеш іх у прорвішчы.

19 Як зьнянацку яны ўвайшлі ў спусташэньне, згінулі, зьніклі ад жахаў!

20 Як сном пасьля абуджэньня, так Ты, Госпадзе, іх разбудзіўшы, зьнішчыш іхнія мроі.

21 Калі кіпела сэрца маё і трымцела нутрына мая,

22 быў я тады неразумны, нічога ня цяміў; як быдла быў я прад Табою.

23 Але заўжды я з Табою; Ты трымаеш мяне за правую руку:

24 Ты вядзеш мяне паводле радаў Тваіх, і потым у славу прымаеш мяне.

25 Хто мне на небе? і з Табою нічога не хачу на зямлі.

26 Зьнемагае цела маё і сэрца маё; Бог - цьвярдыня сэрца майго і частка мая навечна,

27 бо вось гінуць усе, хто збочвае ад Цябе; Ты нішчыш кожнага, хто ад Цябе адступаецца.

28 А мне добра набліжацца да Бога! На Госпада Бога паклаў я надзею маю, каб абвяшчаць усе дзеі Твае!

<< ← Prev Top Next → >>