Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Кіроўцу хору Ідутумавага. Псальма Асафава.

2 Голас мой да Бога, і я буду клікаць; голас мой да Бога, і Ён пачуе мяне.

3 У дзень скрухі маёй шукаю Госпада; рука мая працягнута ўначы, і не апускаецца; душа мая ня хоча суцешанай быць.

4 Пра Бога згадваю, і дрыжу; разважаю, і зьнемагае мой дух.

5 Ты не даеш мне вачэй маіх зьмежыць; я ашаломлены, і не магу гаварыць.

6 Разважаю пра даўнія дні, пра гады пракаветныя;

7 узгадваю песьні мае начныя, гутару з сэрцам маім, і выпрабоўвае дух мой:

8 няўжо назаўсёды адкінуў, Гасподзь, і ня будзе больш дабраволіць?

9 няўжо назаўсёды міласьць Яго перастала быць, і спынілася слова Ягонае з роду ў род?

10 няўжо Бог забыўся мілаваць? няўжо ў гневе спыніў шчадроты Свае?

11 І сказаў я: вось гора маё - перамена правіцы Ўсявышняга.

12 Буду ўспамінаць пра дзеі Гасподнія! буду ўспамінаць пра даўнія цуды Твае.

13 Буду ў кожны Твой чын заглыбляцца, разважаць пра вялікія дзеі Твае.

14 Божа! сьвятая дарога Твая. Які Бог такі вялікі, як Бог наш!

15 Ты - Бог, Які творыць цуды; Ты паказаў магутнасьць Сваю сярод народаў;

16 Ты вызваліў народ Твой рукою сыноў Якава і Язэпа.

17 Бачылі Цябе, Божа, воды, бачылі Цябе воды, і напалохаліся, і скалануліся бездані.

18 Аблокі вылівалі воды, хмары аддавалі гром, і лёталі стрэлы Твае.

19 Голас грому Твайго ў коле нябесным; маланкі асьвятлялі сьвет; зямля трэслася і скаланалася.

20 Шлях Твой у моры, і сьцежка Твая ў водах вялікіх, і сьляды Твае невядомыя.

21 Як статак, вёў Ты народ Твой рукою Майсея і Аарона.

<< ← Prev Top Next → >>