Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Псальма Давідава. Дабраславі, душа мая, Госпада, і ўсё нутро маё - сьвятое імя Ягонае.

2 Дабраславі, душа мая, Госпада, і не забывай усіх добрых дзеяў Ягоных.

3 Ён даруе ўсе беззаконьні твае; ацаляе ўсе немачы твае;

4 ад магілы жыцьцё тваё вызваляе, вянчае цябе міласьцю і шчадротамі;

5 насычае дабротамі жаданьні твае: абнаўляецца, як арол, юнацтва тваё.

6 Гасподзь творыць праўду і суд усім пакрыўджаным.

7 Ён паказаў шляхі Свае Майсею, сынам Ізраілевым - дзеі Свае.

8 Шчодры і міласьцівы Гасподзь, вельмі цярплівы і шчодраміласьцівы:

9 не да канца гневаецца і не навек абураецца.

10 Не паводле злачынстваў нашых стварыў нам, і не паводле грахоў нашых аддаў нам:

11 бо, як высока неба над зямлёю, так вялікая ласка Госпада да тых, хто баіцца Яго;

12 як далёка ўсход ад захаду, так аддаліў Ён ад нас беззаконьні нашыя;

13 як бацька даруе сынам, так даруе Гасподзь тым, хто баіцца Яго.

14 Бо Ён ведае склад наш, памятае, што мы - пыл.

15 Дні чалавечыя - як трава; як польная краска, так ён цьвіце.

16 Пройдзе над ім вецер, і няма яго, і месца ягонае ўжо не пазнае яго.

17 А ласка Гасподняя зьвеку й давеку тым, хто баіцца Яго,

18 і праўда Ягоная на сынах сыноў, якія захоўваюць запавет Ягоны і памятаюць наказы Ягоныя, каб выконваць іх.

19 Гасподзь на нябёсах паставіў Свой трон, і царства Ягонае ўсім валодае.

20 Дабраславеце Госпада, усе анёлы Ягоныя, моцныя сілаю, выканаўцы слова Ягонага.

21 Дабраславеце Госпада, усе войскі Ягоныя, службіты Ягоныя, што выконваюць волю Ягоную.

22 Дабраславеце Госпада, усе дзеі Ягоныя, ва ўсіх месцах валадарства Ягонага. Дабраславі, душа мая, Госпада!

<< ← Prev Top Next → >>