Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Алілуя. Слаўце Госпада, бо Ён добры, бо навечна літасьць Ягоная!

2 Так хай скажуць уратаваныя Госпадам, як іх збавіў Ён ад рук ворага

3 і сабраў з краін, ад усходу і захаду, ад поўначы і мора.

4 Яны блукалі ў пустыні бязьлюднымі шляхамі, і не знаходзілі населенага горада;

5 цярпелі голад і смагу, душа іхняя тлелася ў іх.

6 Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выбавіў іх ад нягодаў іхніх,

7 і павёў іх простай дарогай, каб яны ішлі да населенага горада.

8 Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя для сыноў чалавечых:

9 бо Ён спатоліў душу спрагненую, і душу сьмяглую напоўніў дабром.

10 Яны сядзелі ў цемры і ў засені сьмяротнай, скаваныя скрухаю і жалезам;

11 бо не ўпакорваліся словам Божым і волю Ўсявышняга занядбалі.

12 Ён упакорыў ім сэрца працаю; і яны зьнемаглі, і ня было памочніка.

13 Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён выратаваў іх ад бедстваў іхніх,

14 вывеў іх зь цемры і засені сьмяротнай, і разарваў іхнія путы.

15 Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя справы Ягоныя для сыноў чалавечых:

16 бо Ён разбурыў браму медную, і жалезныя кайданы паламаў.

17 Неразумныя цярпелі за беззаконныя шляхі свае і за няпраўды свае;

18 усякаю ежаю грэбавала душа іх, і яны набліжаліся да брамы сьмерці.

19 Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён уратаваў іх у іхняй нягодзе;

20 паслаў слова Сваё, і ацаліў іх, і выбавіў іх ад магілаў іхніх.

21 Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за цудоўныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!

22 Хай прыносяць Яму ахвяру хвалы, і хай абвяшчаюць пра справы Ягоныя песьняю!

23 Хто выпраўляецца на караблях у мора, хто справы ўчыняе на водах вялікіх, -

24 бачыць Гасподнія дзеі і цуды Ягоныя ў бездані:

25 Ён маўляе, - і паўстае буйны вецер, і высока падымае хвалі яго:

26 узыходзяць да неба, ападаюць у бездань; душа іхняя растае ў нягодах;

27 яны кружацца і хістаюцца, нібы п'яныя, і ўся мудрасьць іхняя зьнікае.

28 Але паклікалі Госпада ў скрусе сваёй, і Ён вывеў іх зь нягодаў іхніх.

29 Ён ператварае буру ў цішыню, і хвалі сунімаюцца.

30 І радуюцца, што яны суцішыліся, і Ён прыводзіць іх да жаданае прыстані.

31 Хай славяць Госпада за ласку Ягоную і за дзівосныя дзеі Ягоныя сынам чалавечым!

32 Хай славяць Яго на сходзе народным, і хай славяць Яго ў гурце старэйшынаў!

33 Ён ператварае рэкі ў пустыню і крыніцы вады - у сушу,

34 зямлю пладавітую - у саланчак, за бязбожнасьць тых, што жывуць на ёй.

35 Ён ператварае пустыню ў возера, і зямлю высахлую - у крыніцу вады;

36 і пасяляе там спрагненых, і яны будуюць горад, каб жыць у ім;

37 засяваюць палеткі, садзяць вінаграднікі, якія родзяць ім багатыя плады.

38 Ён дабраслаўляе іх, і яны вельмі памнажаюцца, і ў іх быдла ня менее.

39 Паменшыліся яны, і ўпалі ад прыгнёту, гароты і скрухі;

40 Ён вылівае зьнявагу на князёў, і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе дарог няма.

41 А гаротнага выцягвае з гароты, і род ягоны памнажае, як статак авечак.

42 Праведнікі бачаць гэта, і радуюцца, а ўсякае няверства засланяе вусны свае.

43 Хто мудры, той заўважыць гэта, і зразумее ласку Госпада.

<< ← Prev Top Next → >>