Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Псалтыр

Біблія - пераклад Сёмухи

Ёв Псалтыр Выслоўi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 130 131 132 133 134 135 136 137 138 139 140 141 142 143 144 145 146 147 148 149 150

1 Кіроўцу хору. Псальма Давідава. Божа хвалы маёй! не прамаўчы,

2 бо разьзявіліся на мяне вусны бязбожныя і вусны падступныя;

3 адусюль атачылі мяне словамі нянавісьці, узбройваюць супраць мяне бяз прычыны;

4 за любоў маю ваююць супраць мяне; а я малюся;

5 аддаюць мне злом за дабро, за любоў маю - нянавісьцю.

6 Пастаў над імі бязбожнага, і д'ябал хай стане праваруч яго.

7 Калі будзе судзіцца, хай будзе вінаваты, і малітва ягоная няхай стане грэхам;

8 хай дні ягоныя будуць кароткія, і пасад ягоны іншы хай прыймае;

9 дзеці ягоныя няхай будуць сіротамі, а жонка ягоная - удавою;

10 хай бадзяюцца дзеці ягоныя і жабруюць, і просяць хлеба з руінаў сваіх;

11 хай захопіць ліхвяр усё, што ёсьць у яго, хай другія захопяць працу ягоную;

12 хай ніхто яму не паспагадае; хай ніхто ня зьлітуецца зь сіротаў ягоных;

13 хай будуць нашчадкі ягоныя на пагібель, і хай забудзецца іхняе імя ў наступным родзе;

14 хай згадаецца прад Госпадам беззаконьне бацькоў ягоных, і грэх маці ягонай хай не загладзіцца;

15 хай будуць заўсёды яны ў вачах Госпада, і хай вынішчыць Ён на зямлі пра іх памяць

16 за тое, што ён ня думаў пра літасьць, а гнаў чалавека беднага і ўбогага і зламанага сэрцам, каб забіць яго;

17 палюбіў праклён, і праклён спадобіць яго; не захацеў дабраславеньня, яно ад яго і адыдзе;

18 хай у пракляцьце апранецца, быццам у рызу, і хай увойдзе яно, як вада, у нутробу ягоную і, як алей, у косткі ягоныя;

19 хай будзе яно яму, нібы вопратка, у якую ён апранецца, і як пояс, якім заўсёды перапаясваецца.

20 Такая аддача ад Госпада ворагам маім і тым, што ліхасловяць душу маю!

21 Са мною, Госпадзе, Госпадзе, чыні дзеля імя Твайго, бо добрая міласьць Твая; уратуй мяне,

22 бо я бедны і ўбогі, і сэрца маё паранена ўва мне.

23 Я зьнікаю, быццам цень, калі хіліцца дзень, гоняць мяне, як саранчу.

24 Калені мае зьнемаглі ад посту, і цела маё засталося бяз тлушчу.

25 Я зрабіўся для іх пасьмешышчам; убачыўшы мяне, галовамі круцяць.

26 Памажы мне, Госпадзе, Божа мой; уратуй мяне з ласкі Тваёй,

27 хай уведаюць, што гэта Твая рука, і што Ты, Госпадзе, учыніў гэта.

28 Яны праклінаюць, а Ты дабраславі; яны паўстаюць, але няхай будуць пасаромленыя; а раб Твой хай радуецца.

29 Хай апрануцца праціўнікі мае ў ганьбу і, як вопраткаю, хай накрыюцца сорамам сваім.

30 І я голасна буду вуснамі сваімі славіць Госпада і сярод мноства Яго праслаўляць:

31 бо Ён стаіць праваруч беднага, каб ратаваць яго ад судзьдзяў душы ягонай.

<< ← Prev Top Next → >>