Біблія, Eзэкiiль, Кіраўнік 21. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10823&pid=28&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Eзэкiiль

Біблія - пераклад Сёмухи

Плач Eрaмii Eзэкiiль Данiiл

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48

1 І было мне слова Гасподняе:

2 сыне чалавечы! зьвярні аблічча тваё да Ерусаліма і вымаві слова на сьвятыні і мові прароцтва на зямлю Ізраілевую

3 і скажы зямлі Ерусалімавай: так кажа Гасподзь Бог: вось, Я на цябе, і дастану меч Мой з похваў яго і зьнішчу ў цябе праведнага і бязбожнага.

4 А каб зьнішчыць у цябе праведнага і бязбожнага, меч мой з похваў сваіх пойдзе на ўсякую плоць ад поўдня да поўначы.

5 І ўведае ўсякая плоць, што Я, Гасподзь, дастаў меч Мой з похваў яго, і ён ужо ня вернецца.

6 А ты, сыне чалавечы, стагні, ламаючы сьцёгны твае, і ў гароце стагні на вачах у іх.

7 І калі скажуць табе: "чаго ты стогнеш?", скажы: "ад чуткі, што ідзе", - і растане любое сэрца, і ўсе рукі апусьцяцца, і ўсякі дух зьняможацца, і ўсе калені задрыжаць, як вада. Вось гэта прыйдзе і збудзецца, кажа Гасподзь Бог.

8 І было мне слова Гасподняе:

9 сыне чалавечы! мові прароцтва і скажы: так кажа Гасподзь Бог: скажы: меч, меч навостраны і вычышчаны;

10 навостраны, каб болей калоць; вычышчаны, каб зьзяў, як маланка. Ці радавацца нам, што жазло сына Майго пагарджае ўсякім дрэвам?

11 Я даў яго вычысьціць, каб узяць у руку; ужо навостраны гэты меч і вычышчаны, каб аддаць яго ў рукі забойцу.

12 Стагні і галасі, сыне чалавечы, бо ён - на народ Мой, на ўсіх князёў Ізраіля: яны аддадзены будуць пад меч з народам Маім; таму бі сябе па сьцёгнах.

13 Бо ён ужо выпрабаваны. І што, калі ён пагарджае і жазло гэта ня выстаіць, кажа Гасподзь Бог.

14 А ты, сыне чалавечы, прароч і пляскай у ладкі, - і падвоіцца меч і патроіцца: меч на забіваных, меч на забіваньне вялікага, які пранікае ўсярэдзіну жытла іхняга.

15 Каб расталі сэрцы і каб забітых было болей, Я каля ўсіх варотаў іхніх пастаўлю грозны меч, ах! бліскучы, як маланка, навостраны на закол.

16 Зьбярыся і ідзі направа альбо ідзі налева, куды б ні павярнулася аблічча тваё.

17 І Я буду пляскаць у далоні і спатолю гнеў Мой; Я, Гасподзь, сказаў.

18 І было мне слова Гасподняе:

19 і ты, сыне чалавечы, уяві сабе дзьве дарогі, па якіх мае ісьці меч цара Вавілонскага, - абедзьве яны павінны выходзіць з адной зямлі, - і накрэсьлі руку, накрэсьлі на пачатку дарог у гарады.

20 Уяві сабе дарогу, па якой меч ішоў бы ў Раву сыноў Амонавых і ў Юдэю, ва ўмацаваны Ерусалім,

21 бо цар Вавілонскі спыніўся на ростані, на пачатку дзьвюх дарог, для варажбы: трасе стрэлы, пытаецца ў тэрафімаў, разглядвае печань.

22 У правай руцэ ў яго варажба: "у Ерусалім", дзе трэба паставіць тараны, разамкнуць на пабоішча вусны, узьнесьці голас на ваенны крык, падвесьці тараны пад брамы, насыпаць вал, пабудаваць абложныя вежы.

23 Гэтая варажба здалася іхнім вачам ілжывай; але як што яны прысягалі прысягаю, дык ён, згадаўшы такое іхняе вераломства, пастанавіў узяць яго.

24 Таму так кажа Гасподзь Бог: як што вы самі ўзгадваеце беззаконьне вашае, робячы яўнымі злачынствы вашыя, выстаўляючы напаказ грахі вашыя ва ўсіх учынках вашых, і самі ўзгадваеце гэта, дык вы будзеце ўзяты рукамі.

25 І ты, нягодны, злачынны правадыр Ізраіля, дзень якога настаў цяпер, калі грахоўнасьці ягонай будзе пакладзены канец!

26 так кажа Гасподзь Бог: здымі зь сябе дыядэму і складзі вянок: гэтага ўжо ня будзе: прыніжанае ўзвысіцца і высокае прынізіцца.

27 Скіну, скіну, скіну, - і яго ня будзе, пакуль ня прыйдзе Той, Каму належыць ён, і Я дам Яму.

28 І ты, сыне чалавечы, вымаві прароцтва і скажы: так кажа Гасподзь Бог пра сыноў Амонавых і пра паглумленьне іхняе, і скажы: меч, меч аголены на закол, вычышчаны на зьнішчэньне, каб зьзяў, як маланка,

29 каб тады, калі паказваюць табе пустыя ўявы і ілжыва варожаць табе, і цябе прыклаў да абезгалоўленых бязбожнікам, дзень якіх настаў, калі бязбожнасьці іхняй будзе пакладзены канец.

30 Ці верне яго ў похвы ягоныя? На месцы, дзе ты створаны, на зямлі паходжаньня твайго судзіцьму цябе:

31 і вылью на цябе абурэньне Маё, дыхну на цябе агнём лютасьці Маёй і аддам цябе ў рукі людзей разьюшаных, спрактыкаваных у забойстве.

32 Ты будзеш ежаю агню, кроў твая застанецца на зямлі; ня будуць і згадваць пра цябе; бо Я, Гасподзь, сказаў гэта.

<< ← Prev Top Next → >>