Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Данiiл

Біблія - пераклад Сёмухи

Eзэкiiль Данiiл Aсiя

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12

1 У трэці год Кіра, цара Персідскага, было абвешчана слова Даніілу, які называўся імем Валтасар; і ў слове гэтым была ісьціна і вялікая сіла. Ён зразумеў гэтае адкрыцьцё і зразумеў гэтую ўяву.

2 У тыя дні я, Данііл, быў у жалобе і тры тыдні часу.

3 Смачнага хлеба я ня еў; мяса і віно не ўваходзілі ў вусны мае, і масьцямі я не намашчваў сябе да завяршэньня трох тыдняў часу.

4 А на дваццаць чацьвёрты дзень першага месяца быў я на беразе вялікай ракі Тыгра

5 і ўзьвёў вочы свае і ўбачыў: вось, адзін чалавек, апрануты ў ільняную вопратку, і сьцёгны яго перапяразаны золатам з Уфаза.

6 Цела яго - як тапаз, твар яго - як выгляд маланкі; вочы яго - як запаленыя сьвяцільні, рукі яго і ногі яго з выгляду - як бліскучая медзь, і голас слоў ягоных - як голас мноства людзей.

7 І толькі адзін я, Данііл, бачыў гэтую ўяву, а людзі, якія былі са мною, ня бачылі гэтае ўявы; але моцны страх напаў на іх, і яны паўцякалі хавацца

8 і застаўся я адзін і бачыў гэтую вялікую ўяву, але ўва мне не засталося моцы і выгляд твару майго вельмі зьмяніўся, не засталося ўва мне бадзёрасьці.

9 І пачуў я голас ягоных слоў: і як толькі пачуў голас ягоных слоў, самлеў і прыпаў тварам да зямлі.

10 Але вось, дакранулася да мяне рука і паставіла мяне на калені мае і на далоні маіх рук.

11 І сказаў ён мне: "Данііле, муж любасны! пранікні ў словы, якія я скажу табе, і стань проста на ногі твае; бо да цябе я пасланы сёньня". Калі ён казаў мне гэтыя словы, я ўстаў і дрыжаў.

12 Але ён сказаў мне: "ня бойся, Данііле; зь першага дня, як ты прыхіліў сваё сэрца, каб дасягнуць разуменьня і ўпакорыцца перад Богам тваім, словы твае пачуты, і я прыйшоў дзеля слоў тваіх,

13 але князь Персідскага царства стаяў супроць мяне дваццаць адзін дзень; але вось, Міхаіл, адзін зь першых князёў, прыйшоў памагчы мне, і я заставаўся там пры царах Персідскіх.

14 А цяпер я прыйшоў абвясьціць табе, што станецца з народам тваім у апошнія часіны, бо ўява сягае да дзён далёкіх".

15 Калі ён гаварыў мне такія словы, я прынік маім тварам да зямлі і зьнямеў.

16 Але вось, нехта з выгляду падобны да сыноў чалавечых дакрануўся да вуснаў маіх, і я разамкнуў мае вусны, загаварыў і сказаў таму, які стаяў перад мною: "спадару мой! ад гэтай уявы вантробы мае павярнуліся ўва мне і не засталося ўва мне сілы.

17 І як можа гэты раб майго гаспадара гаварыць з гэтым гаспадаром маім, калі ўва мне няма сілы, і дыханьне перахапіла ўва мне".

18 Тады зноў дакрануўся да мяне той, што як чалавечы воблік, і ўмацаваў мяне

19 і сказаў: "ня бойся, муж любасны! мір табе, будзь мужны, будзь мужны!" І калі ён гаварыў са мною, я ўмацаваўся і сказаў: кажы, спадару мой; бо ты ўмацаваў мяне".

20 І ён сказаў: "ці ведаеш ты, чаго я прыйшоў да цябе? Зараз я вярнуся, каб ваяваць зь Персідскім князем; а калі выйду, дык вось, прыйдзе князь Грэцыі.

21 Рэштаю я абвяшчу табе, што накрэсьлена ў кнізе праўды; і няма нікога, хто падтрымаў бы мяне ў гэтым, акрамя князя нашага Міхаіла.

<< ← Prev Top Next → >>