Біблія, Aсiя, Кіраўнік 10. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10872&pid=30&tid=1&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Aсiя

Біблія - пераклад Сёмухи

Данiiл Aсiя Ёiль

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

1 Ізраіль - галінасты вінаград, памнажае сабе плод; чым болей у яго пладоў, тым болей памнажае ахвярнікі; чым лепшая зямля ў яго, тым болей упрыгожваюць яны куміраў.

2 Падзялілася сэрца іхняе, за гэта яны і будуць пакараныя: Ён разбурыць ахвярнікі іхнія, скрышыць куміраў іхніх.

3 Цяпер яны кажуць: "няма ў нас цара, бо мы не збаяліся - Госпада! а цар - што нам зробіць?"

4 Кажуць словы пустыя, божацца ілжыва, заключаюць пагадненьні; за гэта явіцца суд над імі, як атрутная трава на барознах поля.

5 За цяля Бэт-Авэна затрымцяць жыхары Самарыі; заплача па ім народ, і жрацы яго, што радаваліся за яго, будуць плакаць па славе ягонай, бо яна адыдзе ад яго.

6 А сам ён аднесены будзе ў Асірыю - у дарунак цару Ярэву; пасаромлены будзе Яфрэм, і пасароміцца Ізраіль ад намыслу свайго.

7 Зьнікне ў Самарыі цар яе - як шум на паверхні вады.

8 І вынішчаны будуць вышыні Авэна - за грэх Ізраіля; церне і ваўчкі вырастуць на ахвярніках іхніх, і скажуць яны горам: "пакрыйце нас", і пагоркам: "упадзеце на нас!"

9 Больш, чым у дні Гівы, грашыў ты, Ізраіле; там яны ўстоялі; вайна ў Гаваоне супроць сыноў бязбожнасьці не спасьцігла іх.

10 Паводле жаданьня Майго пакараю іх, - і зьбяруцца супроць іх народы, і яны будуць зьвязаныя за двайное злачынства іхняе.

11 Яфрэм - навучанае цяля, прывычнае да малацьбы, і Я сам, пакладу ярмо на тлустую шыю яго; на Яфрэме будуць вярхом езьдзіць, Юда будзе араць, Якаў будзе баранаваць.

12 Сейце ў сабе праўду - і пажняце міласьць; разворвайце ў сябе навіну, бо час - знайсьці Госпада, каб Ён, калі прыйдзе, дажджом выліў на вас праўду.

13 Вы ўраблялі беззаконьні, ясьце плод ілжы, бо ты спадзяваўся на шлях твой, на мноства ваяроў тваіх.

14 І адбудзецца розрух у народзе тваім, і ўсе цьвярдыні твае будуць разбураныя, як Салман разбурыў Бэт-Арбэл у дзень бітвы: маці была забітая зь дзецьмі.

15 Вось, што ўчыніў вам Вэтыль за край бязбожнасьці вашай.

<< ← Prev Top Next → >>