Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Стары Запавет / Aсiя

Біблія - пераклад Сёмухи

Данiiл Aсiя Ёiль

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14

1 І на золку загіне цар Ізраілеў! Калі Ізраіль быў малады, Я любіў яго і зь Егіпта выклікаў сына Майго.

2 Клікалі іх, а яны ішлі прэч ад аблічча іх; прыносілі ахвяру Ваалам і кадзілі ідалам.

3 Я Сам прывучаў Яфрэма хадзіць, насіў яго на руках Сваіх, а яны не ўсьведамлялі, што я лекаваў іх.

4 Путамі чалавечымі цягнуў Я іх, путамі любові, і быў ім як бы тым, хто падымае ярмо са сківіцаў іхніх, і ласкава падкладваў ежу ім.

5 Ня вернецца ён у Егіпет; але Асур - ён будзе царом яго, бо яны не схацелі зьвярнуцца да Мяне. І ўпадзе меч на гарады яго - і зьнішчыць замкі ягоныя і зжарэ іх за намыслы іхнія.

6 Народ Мой закасьцянеў у адпадзеньні ад Мяне, хоць і заклікаюць яго да вышэйшага, ён не ўзвышаецца аднадушна.

7 Што зраблю з табою, Яфрэме? як здраджу табе, Ізраіле? Ці зраблю з табою, як з Адамам, ці зраблю табе, як Сэваіму? Павярнулася ўва Мне сэрца Маё, загарэлася шкадоба Мая!

8 Не зраблю паводле лютасьці гневу Майго, ня зьнішчу Яфрэма, бо Я - Бог, а не чалавек; сярод цябе - Сьвяты; Я не ўвайду ў горад.

9 Сьледам за Госпадам пойдуць яны. Як леў, Ён дасьць голас Свой; дасьць голас Свой, - страпянуцца да Яго сыны з захаду,

10 страпянуцца зь Егіпта як птушкі, і зь зямлі Асірыйскай, як галубы. і ўсялю іх у дамы іхнія, кажа Гасподзь.

11 Акружыць Мяне Яфрэм маною і дом Ізраілеў - хітрынаю; Юда трымаўся яшчэ Бога і верны быў са сьвятымі.

<< ← Prev Top Next → >>