Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Мацьвея

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Мацьвея Паводле Марка

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

1 Тады Ісус быў паведзены Духам у пустыню, на спакушэньне ад д'ябла.

2 І, пасьціўшы сорак дзён і сорак начэй, напасьледак згаладаўся.

3 І падступіўся да Яго спакусьнік і сказаў: калі Ты Сын Божы, скажы, каб камяні гэтыя сталі хлябамі.

4 А Ён сказаў яму ў адказ: напісана: "ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў Божых".

5 Тады бярэ Яго д'ябал у сьвяты горад і ставіць Яго на крыле храма,

6 і кажа Яму: калі Ты Сын Божы, кінься ўніз; бо напісана: "Анёлам Сваім накажа пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю".

7 Сказаў яму Ісус: напісана яшчэ: "не спакушай Госпада Бога твайго".

8 Зноў бярэ Яго д'ябал на вельмі высокую гару, і паказвае Яму ўсе царствы сьвету і славу іх,

9 і кажа Яму: усё гэта Табе дам, калі ўпаўшы паклонішся мне.

10 Тады кажа яму Ісус: адыдзі ад мяне, сатана; бо напісана: "Госпаду Богу твайму пакланяйся, і Яму аднаму служы".

11 Тады пакідае Яго д'ябал, - і вось, анёлы прыступілі і слугавалі Яму.

Паводле Мацьвея 4:11 - Satan Tempts Jesus
Satan Tempts Jesus
12 Ісус, пачуўшы, што Ян аддадзены варце, адышоў у Галілею,

13 і, пакінуўшы Назарэт, прыйшоў і пасяліўся ў Капернауме прыморскім, у межах Завулонавых і Нэталімавых,

14 каб збылося сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:

15 "Зямля Завулонава і зямля Нэталімава, на дарозе прыморскай за Ярданам, Галілея язычніцкая,

16 народ, што сядзеў у цемры, убачыў сьвятло вялікае, і ўсім, хто сядзеў у краіне і цяні сьмерці, зазьзяла сьвятло".

17 З таго часу Ісус пачаў прапаведаваць і казаць: пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае.

18 А праходзячы каля мора Галілейскага, угледзеў Ён двух братоў: Сымона, якога завуць Пятром, і Андрэя, брата ягонага, якія закідвалі мярэжы ў мора, бо яны былі рыбакі.

19 І кажа ім: ідзеце за Мною, і Я зраблю вас лаўцамі людзей.

20 І яны адразу, пакінуўшы мярэжы, пайшлі за Ім.

21 Адтуль прайшоўшы далей, угледзеў Ён іншых двух братоў, Якава Завядзеевага і Яна, брата ягонага, у лодцы з Завядзеем, бацькам іхнім, якія ладзілі мярэжы свае, і заклікаў іх.

22 І яны адразу, пакінуўшы лодку і бацьку свайго, пайшлі за Ім.

23 І хадзіў Ісус па ўсёй Галілеі, навучаючы ў сынагогах іхніх і прапаведуючы Дабравесьце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую немач у людзях.

24 І прайшоў пра Яго погалас па ўсёй Сірыі; і прыводзілі да Яго ўсіх нямоглых, рознымі хваробамі і пакутамі ахопленых, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і спаралізаваных, і Ён ацаляў іх.

25 І за Ім ішло мноства люду з Галілеі і Дзесяцігародзьдзя, і зь Ерусаліма, і зь Юдэі, і з-за Ярдана.

<< ← Prev Top Next → >>