Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Мацьвея

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Мацьвея Паводле Марка

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28

1 Тады Ісус прамовіў да люду і вучняў Сваіх,

2 кажучы: на Майсеевым пасадзе селі кніжнікі і фарысэі;

3 дык вось, усё, што яны кажуць вам захоўваць, рабеце і захоўвайце; а паводле ўчынкаў іхніх не рабеце, бо яны гавораць, і ня робяць:

4 зьвязваюць цяжары важкія і непасільныя і ўскладаюць на плечы людзям, а самі ня хочуць і пальцам зрушыць іх;

5 а ўсе справы свае робяць дзеля таго, каб бачылі іх людзі; пашыраюць філактэрыі свае ды павялічваюць кутасы на адзеньні сваім;

6 а таксама любяць узьляжаць наперадзе на гасьцінах, і наперадзе сядзець у сынагогах,

7 і вітаньні на плошчах, і каб людзі клікалі іх: "Настаўнік! настаўнік!"

8 А вы не называйцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік - Хрыстос, а ўсе вы - браты;

9 і айцом сабе не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які на нябёсах;

10 і не называйцеся правадырамі, бо адзін у вас Правадыр - Хрыстос.

11 Большы з вас хай будзе вам слуга:

12 бо хто ўзвышае сябе, той паніжаны будзе; а хто паніжае сябе, той узвысіцца.

13 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што зачыняеце Царства Нябеснае перад людзьмі; бо самі не ўваходзіце, і тых, што ўваходзяць, ня пускаеце ўвайсьці.

14 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што паядаеце дамы ўдоваў і напаказ доўга моліцеся: за тое прымеце тым большую асуду.

15 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што праходзіце мора і сушу, каб прыдбаць хоць аднаго нававерца; і калі гэта здараецца, робіце яго сынам геены, двойчы горшым за вас.

16 Гора вам, павадыры сьляпыя, што кажаце: "калі хто прысягне храмам, дык нічога; а калі прысягне золатам храма, дык вінаваты".

17 Неразумныя і сьляпыя! што большае: золата, ці храм, які асьвячае золата?

18 і: "калі хто прысягне ахвярнікам, дык нічога; а калі прысягне дарам, які на ім, дык вінаваты".

19 Неразумныя і сьляпыя! што большае: дар, ці ахвярнік, які асьвячае дар?

20 Дык вось, хто прысягне ахвярнікам, прысягае ім і ўсім, што на ім;

21 і той, што прысягае храмам, прысягае ім і Тым, Хто жыве ў ім;

22 і той, хто прысягае небам, прысягае тронам Божым і Тым, Хто сядзіць на ім.

23 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што даяце дзесяціну зь мяты, анісу і кмену, і адкінулі важнейшае ў законе: суд, міласьць і веру; гэта трэба было рабіць, і таго не пакідаць.

24 Павадыры сьляпыя, што адцэджваеце камара, а вярблюда праглынаеце!

25 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што ачышчаеце зьнешнасьць кубка і місы, а ўсярэдзіне яны поўныя пахапнасьці і няпраўды.

26 Фарысэй сьляпы! ачысьці сьпярша сярэдзіну кубка і місы, каб чыстая была і зьнешнасьць іхняя.

27 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што прыпадабняецеся да павапленых магіл, якія звонку здаюцца прыгожымі, а ўсярэдзіне поўныя касьцей мёртвых і ўсякага бруду;

28 так і вы зьнешне здаяцеся людзям праведнымі, а ўсярэдзіне поўныя крывадушнасьці і беззаконьня.

29 Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што будуеце магільніцы прарокам і ўпрыгожваеце помнікі праведнікам.

30 і кажаце: "калі б мы былі ў дні бацькоў нашых, дык ня былі б саўдзельнікамі іхнімі ў праліваньні крыві прарокаў";

31 тым самым вы самі сьведчыце супроць сябе, што вы сыны тых, якія забілі прарокаў;

32 дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.

33 Зьмеі, выродзьдзе яхідніна! як унікнеце вы асуджэньня ў геену?

34 Таму, вось, Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрых, і кніжнікаў; і некаторых зь іх вы заб'яце і ўкрыжуеце, а некаторых будзеце біць у сынагогах вашых і гнаць з горада ў горад;

35 каб апала на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Авеля праведнага да крыві Захарыі, сына Варахіевага, якога вы забілі паміж храмам і ахвярнікам.

36 Праўду кажу вам: усё гэта ападзе на род гэты.

37 Ерусаліме, Ерусаліме, што забіваеш прарокаў і каменьнем пабіваеш пасланых да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка зьбірае птушанят сваіх пад крылы, і вы не схацелі!

38 Вось, застаецца вам дом ваш пусты.

39 Бо кажу вам: ня ўбачыце Мяне ад сёньня, пакуль ня ўсклікнеце: "дабраславёны Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе!".

<< ← Prev Top Next → >>