Біблія, Паводле Марка, Кіраўнік 5. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=10962&pid=43&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Марка

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Мацьвея Паводле Марка Паводле Лукаша

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

1 Прыйшлі на другі бераг мора, у краіну Гадарынскую.

2 І калі выйшаў Ён з лодкі, адразу сустрэў Яго чалавек, які выйшаў з магілаў, апанаваны нячыстым духам;

3 у яго было жытло ў магілах, і ніхто ня мог зьвязаць яго нават ланцугамі;

4 бо колькі разоў яго ні кавалі ў ланцугі і путы, але разрываў ланцугі і разьбіваў путы, і ніхто ня меў сілы ўтаймаваць яго;

5 заўсёды, уночы і ўдзень, у горах і магілах, крычаў ён і біўся аб каменьне.

6 А ўбачыўшы Ісуса здалёк, прыбег і пакланіўся Яму,

7 і, закрычаўшы моцным голасам, сказаў: што Табе да мяне? Ісусе, Сыне Бога Усявышняга! заклінаю Цябе Богам, ня муч мяне!

8 Бо Ісус сказаў яму: выйдзі, дух нячысты, з гэтага чалавека.

9 І спытаўся ў яго: як тваё імя? І той сказаў у адказ: легіён імя мне, бо нас многа.

10 І вельмі прасілі Яго, каб ня высылаў іх прэч з краіны той.

11 А пасьвіўся там пад гарою вялікі гурт сьвіней.

12 І прасіліся ў Яго ўсе дэманы, кажучы: пашлі нас у сьвіней, каб нам увайсьці ў іх.

13 Ісус адразу дазволіў ім. І нячыстыя духі, выйшаўшы, увайшлі ў сьвіней; і памкнуўся гурт з урвішча ў мора, а іх было каля дзьвюх тысяч; і патанулі ў моры.

14 А сьвінапасы паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках. І жыхары выйшлі паглядзець, што сталася.

15 Прыходзяць да Ісуса і бачаць, што апантаны, у якім быў легіён, сядзіць і апрануты, і ў здаровым розуме; і спалохаліся.

16 А тыя, што бачылі, расказалі ім пра тое, як гэта здарылася з апантаным, і пра сьвіней.

17 І пачалі прасіць Яго, каб адышоў ад межаў іхніх.

18 І калі Ён увайшоў у лодку, апантаны прасіў Яго, каб быць зь Ім.

19 Але Ісус не дазволіў яму, а сказаў: ідзі дамоў да сваіх і раскажы ім, што ўчыніў з табою Гасподзь і як зь цябе ўмілажаліўся.

20 І пайшоў і пачаў зьвеставаць у Дзесяцігародзьдзі, што ўчыніў зь ім Ісус. І ўсе дзіваваліся.

21 Калі Ісус зноў пераправіўся ў лодцы на другі бераг, сабралася да Яго мноства людзей. Ён быў каля мора.

22 І вось, прыходзіць адзін з начальнікаў сынагогі, якога звалі Яір, і, убачыўшы Яго, падае ў ногі Яму

23 і ўмольна просіць Яго, кажучы: дачка мая пры сьмерці; прыйдзі і ўскладзі на яе рукі, каб яна ачуняла і засталася жывая.

24 Ісус пайшоў зь ім. За Ім сьледам ішло мноства людзей, і націскалі на Яго.

25 Адна жанчына, якая пакутавала ад крывацечы дванаццаць гадоў,

26 шмат нацярпелася ад многіх лекараў, патраціла ўсё, што было ў яе, і ня зыскала ніякай палёгкі, а самой толькі пагоршала,

27 дачуўшыся пра Ісуса, падышла ззаду ў натоўпе і кранулася вопраткі Ягонай;

28 бо казала: калі хоць да вопраткі Ягонай дакрануся, дык выздаравею.

29 І перастала адразу ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што ачуняла ад хваробы.

30 А ў той самы час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што выйшла зь Яго сіла, абярнуўся ў народзе і сказаў: хто крануўся Маёй вопраткі?

31 Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што людзі націскаюць на Цябе, і кажаш: "хто крануўся Мяне?".

32 Але Ён глядзеў навокал, каб убачыць тую, якая зрабіла гэта.

33 Жанчына ў страху і трымценьні, ведаючы, што зь ёю сталася, падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.

34 А Ён сказаў ёй: дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад хваробы тваёй.

35 Калі Ён яшчэ гаварыў гэта, прыходзяць ад начальніка сынагогі і кажуць: дачка твая памерла; чаго яшчэ дакучаеш Настаўніку?

36 Але Ісус, пачуўшы гэтыя словы, адразу кажа начальніку сынагогі; ня бойся, толькі веруй.

37 І не дазволіў нікому ісьці сьледам за Ім, акрамя як Пятру, Якаву і Яну, брату Якава.

38 Прыходзяць у дом начальніка сынагогі і бачаць перапалох, і плачуць і голасам галосяць.

39 І ўвайшоўшы, кажа ім: чаго сумеліся і плачаце? дзяўчына не памерла, а сьпіць.

40 І сьмяяліся зь Яго. Але Ён, выслаўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацьку і маці дзяўчыны і тых, што былі зь Ім, і ўваходзіць туды, дзе дзяўчына ляжала.

41 І ўзяўшы дзяўчыну за руку, кажа ёй: таліфа-кумі, што азначае: "Дзяўчына, табе кажу, устань".

42 І дзяўчына адразу ўстала і пачала хадзіць, бо была гадоў дванаццаці. І вялікаму дзіву даліся.

43 І Ён строга загадаў ім, каб ніхто пра гэта ня ведаў, і сказаў, каб ёй далі есьці.

<< ← Prev Top Next → >>