Біблія, Паводле Яна, Кіраўнік 16. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11013&pid=45&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Паводле Яна

Біблія - пераклад Сёмухи

Паводле Лукаша Паводле Яна Дзеi

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21

1 Гэта сказаў Я вам, каб вы не запаняверыліся:

2 прагоняць вас зь сынагогаў; нават прыходзіць час, калі кожны, хто забівацьме вас, будзе думаць, што ён тым служыць Богу.

3 Так будуць рабіць, бо ня зьведалі ні Айца, ні Мяне.

4 Але Я сказаў вам гэта, каб вы, калі прыйдзе той час, успомнілі, што Я казаў вам пра тое; не казаў жа гэтага вам раней, таму што быў з вамі.

5 А цяпер іду да Таго, Хто паслаў Мяне, і ніхто з вас ня пытаецца ў Мяне: куды ідзеш?

6 Але таму, што Я сказаў вам гэта, жальбай напоўнілася сэрца ваша.

7 Але Я праўду кажу вам: лепей вам, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Суцешнік ня прыйдзе да вас; а калі пайду, дык пашлю Яго да вас,

8 і Ён, прыйшоўшы, выкрые сьвет у грэху і ў праўдзе і ў судзе.

9 У грэху, - што ня вераць у Мяне;

10 у праўдзе, - што Я іду да Айца Майго, і ўжо не пабачыце Мяне;

11 а ў судзе, - што князь сьвету гэтага асуджаны.

12 Яшчэ многае маю сказаць вам, але вы цяпер ня можаце спасьцігнуць.

13 Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, дык наставіць вас на ўсякую праўду: бо не ад Сябе будзе гаварыць, а будзе гаварыць, што пачуе, і будучыню агалосіць вам;

14 Ён праславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесьціць вам.

15 Усё, што мае Айцец, ёсьць Маё; бо Я сказаў, што ад Майго возьме і абвесьціць вам.

16 Неўзабаве вы ня ўбачыце Мяне, і зноў неўзабаве ўбачыце Мяне; бо я іду да Айца.

17 Тут некаторыя вучні Ягоныя сказалі адзін аднаму: што гэта Ён кажа нам: "неўзабаве ня ўбачыце Мяне", і зноў "неўзабаве ўбачыце Мяне", і: "Я іду да Айца"?

18 І вось яны гаварылі: што гэта кажа Ён: "неўзабаве"? ня ведаем, што кажа.

19 Ісус, зразумеўшы, што хочуць спытацца ў Яго, сказаў ім: ці пра тое распытваецеся вы, што Я сказаў: "неўзабаве ня ўбачыце Мяне"?

20 Праўду, праўду кажу вам: вы заплачаце і загалосіце, а сьвет узрадуецца; вы засмучаныя будзеце, але смутак ваш радасьцю абернецца.

21 Жанчына, калі раджае, трывае цярпеньні, бо прыйшоў час яе; а як толькі народзіць дзіцятка, ужо не памятае цярпеньняў ад радасьці, бо нарадзіўся чалавек на сьвет.

22 Так і вы цяпер маеце смутак; але Я вас угледжу зноў, і ўзрадуецца сэрца ваша, і радасьці вашай ніхто не адбярэ ў вас.

23 І ў той дзень вы не папытаецеся ў Мяне ні пра што. Праўду, праўду кажу вам: чаго ні папросіце ў Айца ў імя Маё, дасьць вам.

24 Дагэтуль вы нічога не прасілі ў імя Маё; прасеце і атрымаеце, каб радасьць ваша была поўная.

25 Дагэтуль Я гаварыў вам прытчамі; але настае часіна, калі ня буду гаварыць вам прытчамі, а проста абвяшчу вам пра Айца.

26 У той дзень будзеце прасіць у імя Маё, і не кажу вам, што Я буду прасіць Айца за вас;

27 бо Сам Айцец любіць вас, бо вы палюбілі Мяне і ўверавалі, што Я зыйшоў ад Бога.

28 Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвет; і зноў пакідаю сьвет і іду да Айца.

29 Вучні Ягоныя сказалі Яму: вось цяпер Ты проста гаворыш і прытчы ня кажаш ніякай;

30 цяпер бачым, што Ты ведаеш усё і ня маеш патрэбы, каб нехта пытаўся ў Цябе; таму веруем, што Ты ад Бога зыйшоў.

31 Ісус адказваў ім: цяпер веруеце?

32 вось, настае гадзіна, і настала ўжо, што вы расьсеецеся кожны ў свой бок і Мяне пакінеце аднаго; але Я не адзін, бо Айцец Мой са Мною.

33 Гэта сказаў Я вам, каб вы мелі ад Мяне мір. У сьвеце зазнаеце скруху; але суцешцеся: Я перамог сьвет.

<< ← Prev Top Next → >>