Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / 1-е Карынфянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

Да Рымлянаў 1-е Карынфянаў 2-е Карынфянаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16

1 Павал, воляй Божаю пакліканы апостал Ісуса Хрыста, і Сасфэн брат,

2 Царкве Божай, якая ў Карынфе, асьвечаным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым, з усімі, хто заклікае імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, у кожным месцы, у іх і ў нас:

3 мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

4 Не перастаю дзякаваць Богу майму за вас, дзеля мілаты Божай, дадзенай вам у Хрысьце Ісусе.

5 Бо ў Ім вы ўзбагаціліся ўсім, усякім словам і ўсякім разуменьнем,

6 бо сьведчаньне Хрыстовае сьцьвердзілася ў вас,

7 так што вы ня маеце нястачы ні ў якім дараваньні, чакаючы зьяўленьня Госпада нашага Ісуса Хрыста,

8 Які і ўмацуе вас да канца, каб вам быць бязьвіннымі ў дзень Госпада нашага Ісуса Хрыста.

9 Верны Бог, Якім вы пакліканыя да супольнасьці з Сынам Ягоным, Ісусам Хрыстом, Госпадам нашым.

10 Малю вас, браты, імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно, і ня было паміж вамі падзелаў, а каб вы спалучаны былі ў адным духу і ў адных помыслах.

11 Бо ад дамашніх Хлоіных сталася мне вядома пра вас, браты мае, што паміж вамі ёсьць незлагадзь.

12 Я разумею тое, што ў вас кажуць: "я Паўлаў"; "я Апалосаў"; "я Кіфаў"; "а я Хрыстоў".

13 Хіба падзяліўся Хрыстос? хіба Павал крыжаваўся за вас? альбо ў імя Паўлава вы ахрысьціліся?

14 Дзякую Богу, што я нікога з вас ня хрысьціў, акрамя Крыспа і Гаія,

15 каб не сказаў хто, што я хрысьціў у імя маё.

16 Хрысьціў я таксама Сьцяпанаў дом; а ці хрысьціў я яшчэ каго, ня ведаю.

17 Бо Хрыстос паслаў мяне ня хрысьціць, а зьвеставаць, ня ў мудрасьці слова, а каб не зьнясіліць крыж Хрыстовы.

18 Бо слова пра крыж для пагібельных - юродзтва ёсьць, а нам, што ратуемся, - сіла Божая!

19 Бо напісана: "Я зьнішчу мудрасьць мудрацоў, і розум разумных адкіну".

20 Дзе мудрэц? дзе кніжнік? дзе суразмоўца веку гэтага? Ці не абярнуў Бог мудрасьць сьвету гэтага ў неразумнасьць?

21 Бо калі сьвет сваёй мудрасьцю не спазнаў Бога ў мудрасьці Божай, дык заўгодна было Богу юродзтвам пропаведзі выратаваць веруючых.

22 Бо і Юдэі патрабуюць цудаў, і Эліны шукаюць мудрасьці;

23 а мы прапаведуем Хрыста ўкрыжаванага, для Юдэяў камень спатыкненьня, а для Элінаў неразумнасьць,

24 а для саміх пакліканых, Юдэяў і Элінаў, Хрыста, Божую сілу і Божую мудрасьць;

25 бо і буянае Божае мудрэйшае за людзей, і нямоцнае Божае мацнейшае за людзей.

26 Паглядзеце, браты, хто вы, закліканыя: няшмат сярод вас мудрых па плоці, няшмат моцных, няшмат высакародных;

27 але Бог выбраў буянае сьвету, каб пасароміць мудрых, і нямоглае сьвету выбраў Бог, каб пасароміць моцнае;

28 і бязроднае сьвету і пагарджанае і нічога ня значнае выбраў Бог, каб зьнясіліць значнае;

29 на тое, каб ніякая плоць не пахвалялася перад Богам.

30 Ад Яго і вы ў Хрысьце Ісусе, Які зрабіўся нам мудрасьцю ад Бога, праведнасьцю і асьвячэньнем і адкупленьнем,

31 каб было, як напісана: "хто хваліцца, хваліся Госпадам".

<< Prev Top Next → >>