Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / 2-е Карынфянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

1-е Карынфянаў 2-е Карынфянаў Да Галятаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

1 Ці не пачаць нам нанава знаёміцца з вамі? Няўжо патрэбныя нам, як некаторым, пахвальныя лісты да вас альбо ад вас?

2 Вы - нашае пісьмо, напісанае ў сэрцах нашых, пазнаванае і чытанае ўсімі людзьмі;

3 вы паказваеце сабою, што вы - пісьмо Хрыстовае, праз служэньне наша напісанае не чарнілам, а Духам Бога Жывога, не на скрыжалях каменных, а на плоцкіх скрыжалях сэрца.

4 Такую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста,

5 не таму, што мы самі здольныя былі вымысьліць нешта ад сябе, як бы ад сябе, а здольнасьць нашая ад Бога;

6 Ён даў нам здольнасьць быць слугамі Новага Запавету, ня літары, а Духа, бо літара забівае, а Дух творыць жыцьцё.

7 Калі ж служэньне сьмерці, сьмертаносным літарам, выразанае на камянях, было такое слаўнае, што сыны Ізраіля не маглі глядзець на аблічча Майсеевае з прычыны мінушчае славы аблічча ягонага,

8 дык наколькі ж большае павінна быць служэньне Духа ў славе!

9 Бо калі служэньне асуджэньня - слава, дык тым больш пераважае ў славе служэньне апраўданьня.

10 Тое праслаўленае нават ня мае ўжо славы з гэтага боку, з прычыны большае славы наступнага.

11 Бо, калі мінушчае слаўнае, дык болей слаўнае тое, што застаецца жыць.

12 Маючы такую надзею, мы дзейнічаем зь вялікай адвагаю,

13 а ня так, як Майсей, які клаў покрыва на аблічча сваё, каб сыны Ізраіля не глядзелі на канец мінушчага.

14 Але розум іхні асьлеплены: бо тое самае покрыва дагэтуль застаецца нязьнятае пры чытаньні Новага Запавету, бо здымаецца яно Хрыстом.

15 Дагэтуль, калі яны чытаюць Майсея, покрыва ляжыць на сэрцы іхнім;

16 але калі зьвяртаюцца да Госпада, тады гэта покрыва здымаецца.

17 Гасподзь ёсьць Дух; а дзе Дух Гасподні, там свабода.

18 А мы ўсе, як у люстры, гледзячы на славу Гасподнюю, зьмяняемся ў той самы вобраз са славы ў славу, як з Гасподняга Духа.

<< ← Prev Top Next → >>