Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Галятаў

Біблія - пераклад Сёмухи

2-е Карынфянаў Да Галятаў Да Эфэсянаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6

1 Яшчэ скажу: спадкаемец, пакуль у маленстве, нічым не адрозьніваецца ад раба, хоць і гаспадар усяго:

2 ён пад апекунамі і кіраўнікамі аж да часу вызначанага бацькам.

3 Гэтак і мы, пакуль былі ў маленстве, былі паняволеныя рэчавым пачаткам сьвету;

4 але калі споўніўся час, Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны і хадзіў пад законам,

5 каб адкупіць падзаконных, каб нам атрымаць усынаўленьне.

6 А як што вы - сыны, дык Бог паслаў у сэрцы вашыя Духа Сына Свайго, Які ўсклікае: "Абба, Войча!"

7 Таму ты ўжо ня раб, а сын; а калі сын, дык і спадкаемец Божы празь Ісуса Хрыста.

8 Але тады, ня ведаючы Бога, вы служылі божышчам, якія па сутнасьці не багі;

9 а сёньня, уведаўшы Бога, альбо лепей, атрымаўшы пазнаньне ад Бога, навошта вяртаецеся зноў да бясьсілых і ўбогіх матар'яльных пачаткаў, і хочаце яшчэ зноў падняволіцца ім?

10 Вы пільна зважаеце на дні, месяцы, поры і гады.

11 Баюся за вас, ці ня марна я працаваў у вас.

12 Прашу вас, браты, будзьце, як я, таму што і я, як вы. Вы нічым не пакрыўдзілі мяне:

13 ведаеце, што, хоць я ў нядужай плоці зьвеставаў вам першы раз,

14 але вы не пагардзілі спакушэньня майго ў плоці маёй і не пагрэбавалі мною, а прынялі мяне, як анёла Божага, як Хрыста Ісуса.

15 Якія вы былі дабрашчасныя! Сьведчу пра вас, што, калі б можна было, вы б вырвалі вочы свае і аддалі мне.

16 І вось, няўжо я стаўся ворагам вашым, кажучы вам праўду?

17 Рупяцца за вас нячыста, і хочуць вас адвярнуць, каб вы рупіліся пра іх.

18 Добра рупіцца ў добрым заўсёды, а не ў маёй толькі прысутнасьці ў вас.

19 Дзеці мае! я зноў дзеля вас у пакутах народзінаў, пакуль вобраз Хрыста ня выявіцца ў вас.

20 Хацеў бы я цяпер быць у вас і зьмяніць голас мой, бо я ў недаўменьні пра вас.

21 Скажэце мне вы, хто хоча быць пад законам: хіба вы ня слухаецеся закона?

22 Бо напісана: "Абрагам меў двух сыноў, аднаго ад рабыні, а другога ад вольнай".

23 Але які рабыніч, той народжаны па плоці; а які ад вольнай, той па абяцаньні.

24 У гэтым ёсьць іншы сэнс. Гэта два запаветы: адзін ад гары Сінайскай, які родзіць на рабства, які ёсьць Агар,

25 бо Агар азначае гару Сінай у Аравіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, бо ён зь дзецьмі сваімі ў рабстве;

26 а вышэйшы Ерусалім вольны: Ён - маці ўсім нам.

27 Бо напісана: "узьвесяліся, няплодная, ты, што ня родзіш; усклікні і гукні, ты, што ня мучылася ў родах; бо ў пакінутай куды болей дзяцей, чым у той, што мае мужа".

28 Мы, браты, дзеці абяцаньня, як Ісаак.

29 Але як тады народжаны ад плоці гнаў таго, хто ад Духа, так і сёньня.

30 Што ж кажа Пісаньне? "Выгані рабыню і сына яе, бо сын рабыніч не спадчыньніць разам з сынам вольнае".

31 Таму, браты, мы дзеці не рабыні, а вольнай.

<< ← Prev Top Next → >>