Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Галятаў

Біблія - пераклад Сёмухи

2-е Карынфянаў Да Галятаў Да Эфэсянаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6

1 Браты! калі і дапусьціць чалавек якую пагрэшнасьць, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, зважаючы кожны на сябе, каб ня дацца спакусе.

2 Насеце цяжары адно аднаго, і такім чынам выканаеце закон Хрыстовы.

3 Бо хто лічыць, што ён нешта такое, калі ён нішто, той ашуквае самога сябе.

4 Кожны няхай правярае сваю дзею, і тады мецьме пахвалу толькі ў сабе, а ня ў іншым,

5 бо кожны панясе свой цяжар.

6 Той, каго настаўляюць словам, дзяліся ўсякім дабром з тым, хто настаўляе.

7 Ня крывеце душою: Бог паганьбёны ня бывае. Што пасее чалавек, тое і сажне:

8 хто сее ў плоць сваю, ад плоці пажне прахласьць; а хто сее ў Дух, ад Духа пажне жыцьцё вечнае.

9 Робячы дабро, ня струджваймася: бо ў свой час пажнём, калі не аслабнем.

10 Дык вось, пакуль ёсьць час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.

11 Бачыце, як многа напісаў я вам сваёю рукою.

12 Тыя, што хочуць хваліцца паводле цела, змушаюць вас абразацца толькі дзеля таго, каб унікнуць ганеньняў за крыж Хрыстовы,

13 бо і самі абрэзаныя ня трымаюцца закона, але хочуць, каб вы абразаліся, каб пахваліцца ў вашай плоці;

14 а я не хачу хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, Якім для мяне сьвет укрыжаваны, а я для сьвету.

15 Бо ў Хрысьце Ісусе ня мае сілы ні абразаньне, ні неабразаньне, а новае стварэньне.

16 Тым, якія чыняць у згодзе з гэтым правілам, мір ім і міласьць, і Ізраілю Божаму.

17 У астатнім, хай ніхто не стурбуе мяне, бо я нашу раны Ісусавыя на целе маім.

18 Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амін.

<< ← Prev Top Next >>