Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Эфэсянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

Да Галятаў Да Эфэсянаў Да Фiлiпянаў

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6

1 Дык вось, сьледуйце Богу, як дзеці любасныя,

2 і жывеце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і аддаў Сябе за нас у прынашэньне і ахвяру Богу, на пахошчы прыемныя.

3 А распуста і ўсялякая нечысьць і любазьдзірства не павінны нават упамінацца ў вас, як гэта прыстойна сьвятым.

4 Таксама і брыдкаслоўе і пустаслоўе і пакепства не да гонару вам; а наадварот, хай лепш будзе падзяка;

5 бо ведайце, што ніякі распусьнік, альбо нячысты, альбо любазьдзірца, які ёсьць ідаласлужэнец, ня мецьме спадчыны ў Царстве Хрыста і Бога.

6 Хай ніхто ня зводзіць вас пустымі словамі, бо за гэта прыходзіць гнеў Божы на сыноў бунтоўных:

7 дык жа ня будзьце супольнікамі іхнімі.

8 Вы былі колісь цемра, а цяпер - сьвятло ў Госпадзе: дык паводзьцеся, як дзеці сьвятла,

9 бо плод Духа - ва ўсякай даброці, праведнасьці і ісьціне.

10 Шукайце таго, што да спадобы Богу,

11 і не бярэце ўдзелу ў бясплённых дзеях цемры, а яшчэ і выкрывайце,

12 бо пра тое, што яны робяць таемна, сорамна і казаць.

13 А ўсё, што выкрываецца, выяўляецца ў сьвятле, бо ўсё, што робіцца яўным, ёсьць сьвятло.

14 Таму сказана: "устань, хто сьпіць, і ўваскрэсьні зь мёртвых, і асьветліць цябе Хрыстос!".

15 Дык глядзеце, дзейце асьцярожна, не як неразумныя, а як мудрыя,

16 цэнячы дорага час, бо дні - ліхія.

17 Дык ня будзьце ж неразважныя, а спазнавайце, што ёсьць воля Божая.

18 І ня ўпівайцеся віном, ад якога бывае распуста; а напаўняйцеся Духам,

19 настаўляючы саміх сябе псальмамі і славаслоўем і духоўнымі сьпевамі, сьпяваючы і апяваючы ў сэрцах вашых Госпада,

20 дзякуючы заўсёды за ўсё Богу і Айцу, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,

21 слухаючыся адно аднаго ў страху Божым.

22 Жонкі, упакорвайцеся сваім мужам, як Госпаду,

23 бо муж ёсьць галава жонкі, як і Хрыстос - галава Царквы, і Ён жа Збаўца цела.

24 Але як Царква слухаецца Хрыста, так і жонкі сваіх мужоў ва ўсім.

25 Мужы, любеце сваіх жонак, як і Хрыстос палюбіў Царкву і аддаў Сябе за яе,

26 каб асьвяціць яе, ачысьціўшы мыцьцём водным, праз слова;

27 каб прадставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, без заганы, або чаго-небудзь падобнага, а каб яна была сьвятая і беззаганная.

28 Так павінны мужы любіць сваіх жонак, як сваё цела: хто любіць сваю жонку, любіць самога сябе.

29 Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да сваёй плоці, а корміць і грэе яе, як і Гасподзь Царкву;

30 бо мы часткі Цела Ягонага, ад плоці Ягонай і ад касьцей Ягоных.

31 Таму "пакіне чалавек бацьку свайго і маці і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адна плоць".

32 Тайна гэтая вялікая; я кажу пра Хрыста і пра Царкву.

33 Так кожны з вас хай любіць сваю жонку, як самога сябе; а жонка хай баіцца свайго мужа.

<< ← Prev Top Next → >>