Біблія, Да Каласянаў, Кіраўнік 3. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11110&pid=53&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Каласянаў

Біблія - пераклад Сёмухи

Да Фiлiпянаў Да Каласянаў 1-е Фесаланiкiйцаў

Кіраўнік 1 2 3 4

1 І вось, калі вы ўваскрэсьлі з Хрыстом, дык шукайце вышыняў, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;

2 пра вышыннае думайце, а не пра зямное.

3 Бо вы памерлі, і жыцьцё ваша схавана з Хрыстом у Богу;

4 калі зьявіцца Хрыстос, жыцьцё вашае, тады і вы зьявіцеся зь Ім у славе.

5 Дык жа ўмярцьвеце зямныя чэлесы вашыя: распусту, нечысьць, юр, ліхую хцівасьць і любазьдзірства, якое ёсьць ідаласлужэньне,

6 за якія гнеў Божы ідзе на сыноў супраціву,

7 у якіх і вы колісь блукалі, калі жылі сярод іх.

8 А зараз вы адкладзеце ўсё: гнеў, лютасьць, злосьць, ліхаслоўе, кляцьбу з вуснаў вашых;

9 ня хлусеце адно аднаму, бо вы распранулі зь сябе старога чалавека зь дзеямі ягонымі

10 і, апрануўшыся ў новага, які абнаўляецца ў пазнаньні паводле вобраза Стваральніка ягонага,

11 дзе няма ні Эліна, ні Юдэя, ні абразаньня, ні неабразаньня, варвара, Скіфа, раба, вольніка, а ўсё і ўва ўсім - Хрыстос.

12 Дык апранецеся, як выбранцы Божыя, сьвятыя і ўлюбёнцы, у міласэрнасьць, даброць, мудрую пакору, лагоднасьць, доўгую цярплівасьць,

13 паблажаючы адно аднаму і даруючы ўзаемна, калі хто на каго мае крыўду: як Хрыстос дараваў вам, так і вы.

14 а найболей апранецеся ў любоў, якая ёсьць сукупнасьць дасканаласьці;

15 і няхай валадарыць у сэрцах вашых мір Божы, да якога вы і пакліканы ў адным целе; і будзьце прыязныя.

16 Слова Хрыстовае хай усяляецца ў вас шчодра, з усякаю мудрасьцю; вучэце і настаўляйце на розум адзін аднаго псальмамі, славаслоўем і духоўнымі песьнямі, у мілаце апяваючы ў сэрцах вашых Госпада.

17 І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабеце ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы празь Яго Богу і Айцу.

18 Жонкі, упакорвайцеся мужам сваім, як прыстойна гэта ў Госпадзе.

19 Мужы, кахайце сваіх жонак і ня будзьце зь імі суровыя.

20 Дзеці, слухайцеся бацькоў вашых ва ўсім, бо гэта даспадобы Госпаду.

21 Бацькі, не дакучайце дзецям вашым, каб яны не падалі духам.

22 Рабы, ва ўсім упакорвайцеся гаспадарам вашым па плоці, не для выгляду (толькі) служачы ім, не каб дагадзіць, а ў шчырасьці богабаязнага сэрца.

23 І ўсё, што робіце, рабеце ад душы, як Госпаду, а не чалавеку,

24 ведаючы, што ў аддзяку ад Госпада дастанеце спадчыну; бо вы служыце Госпаду Хрысту.

25 А хто несправядліва ўчыніць, той атрымае паводле сваёй няпраўды, у Яго няма агляду на асобы.

<< ← Prev Top Next → >>