Біблія, 2-е Фесаланiкiйцаў, Кіраўнік 3. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11119&pid=55&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / 2-е Фесаланiкiйцаў

Біблія - пераклад Сёмухи

1-е Фесаланiкiйцаў 2-е Фесаланiкiйцаў 1-е Цiмафея

Кіраўнік 1 2 3

1 Дык вось, малецеся за нас, браты, каб слова Гасподняе шырылася і праслаўлялася, як і ў вас,

2 і каб нам пазбыцца падступных і ліхіх людзей; бо не ва ўсіх вера.

3 Але верны Гасподзь, Які ўмацуе вас і аслоніць ад ліхадзея.

4 Мы пэўныя за вас у Госпадзе, што вы выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы вам наказваем.

5 А Гасподзь хай скіруе сэрцы вашыя ў любоў Божую і ў цярплівасьць Хрыстовую.

6 А наказваем вам, браты, імем Госпада нашага Ісуса Хрыста, цурацца кожнага брата, які жыве гультаём, а не паводле паданьня, якое прынялі ад нас,

7 бо вы самі ведаеце, як павінны вы пераймаць нас; бо мы не гультаявалі ў вас,

8 ні ў кога ня елі хлеба дарма, а займаліся працай і рабілі ноч і дзень, каб ня стацца цяжарам каму-небудзь з вас,

9 не таму, каб мы ня мелі ўлады, а каб сябе саміх даць вам у прыклад на перайманьне нас.

10 Бо, калі мы былі ў вас, дык наказвалі вам вось што: калі хто ня хоча працаваць, той і ня еж.

11 Але чуем, што некаторыя ў вас жывуць гультаямі, нічога ня робяць, а хітра абыходзяцца;

12 такіх умаўляем і пераконваем Госпадам нашым Ісусам Хрыстом, каб яны, моўчкі працуючы, елі свой хлеб.

13 А вы, браты, ня падайце духам, робячы дабро.

14 Калі ж хто не паслухае слова нашага ў гэтым пасланьні, таго майце на прыкмеце і не вадзецеся зь ім, каб даць яму сораму;

15 але ня лічэце яго за ворага, а стаўце на розум, як брата.

16 А Сам Гасподзь міру няхай дасьць вам мір заўсёды ва ўсім; Гасподзь з усімі вамі!

17 Прывітаньне маёю рукою Паўлаваю, што служыць знакам у кожным пасланьні; пішу я так:

18 мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі вамі. Амін.

<< ← Prev Top Next >>