Біблія, 2-е Цiмафея, Кіраўнік 2. is available here: https://www.bible.promo/chapters.php?id=11127&pid=57&tid=2&bid=71
Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible

Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / 2-е Цiмафея

Біблія - пераклад Сёмухи

1-е Цiмафея 2-е Цiмафея Да Цiта

Кіраўнік 1 2 3 4

1 Дык мацуйся, сыне мой, у мілаце Хрыстом Ісусам.

2 І што чуў ад мяне пры многіх сьведках, тое накажы верным людзям, якія былі б здольныя іншых вучыць.

3 Дык цярпі пакуты, як добры воін Ісуса Хрыста.

4 Ніякі воін ня зьвязвае сябе справамі буднымі, каб дагадзіць ваеначальніку.

5 Калі ж хто і змагаецца, вянка не здабудзе, калі будзе змагацца не паводле правіла.

6 Працоўны ратай першы павінен скаштаваць пладоў.

7 Разумей, што я кажу. Хай дасьць табе Гасподзь разуменьне ва ўсім.

8 Памятай (Госпада) Ісуса Хрыста ад семені Давідавага, Які ўваскрэс зь мёртвых, паводле зьвеставаньня майго.

9 за якое я пакутую аж да кайданаў, як злодзей; але на слова Божае няма кайданаў.

10 Таму я ўсё цярплю дзеля выбраных, каб і яны атрымалі збавеньне ў Ісусе Хрысьце зь вечнаю славаю.

11 Слушнае слова: калі мы зь Ім памерлі, дык зь Ім і ажывём;

12 калі церпім, дык зь Ім уладарыць будзем; калі зрачэмся, і Ён зрачэцца нас;

13 калі мы няверныя, Ён застаецца верны, бо Сябе зрачыся ня можа.

14 Гэта нагадвай, заклінаючы перад Госпадам ня ўступаць у спрэчкі, што зусім ня служыць на карысьць, а на разлад слухачам.

15 Старайся паставіць сябе прад Богам годным, працаўніком бездакорным, які правільна выкладае слова праўды.

16 А непатрэбнага пустаслоўя пазьбягай; бо яны яшчэ больш будуць памнажаць бязбожнасьць,

17 і слова іхняе, як пухліна, будзе пашырацца. Такія Іменей і Філіт,

18 якія адступіліся ад ісьціны, кажучы, што ўваскрэсеньне ўжо было, і разбураюць у некаторых веру.

19 Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: "ведае Гасподзь Сваіх"; і: "хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада".

20 А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўняны і гліняны; і адзін у ганаровым, а другі ў нізкім ужытку.

21 Дык вось, хто будзе чысты ад гэтага, той будзе пасудзінай у гонары, асьвечанай і карыснай Уладыку, прыдатнай на ўсякую добрую патрэбу.

22 Юнацкіх пажадлівасьцяў пазьбягай, а трымайся праўды, веры, любові, згоды з усімі, хто заклікае Госпада ад чыстага сэрца.

23 Ад дурных і невуцкіх спрэчак ухіляйся, ведаючы, што яны спараджаюць незлагадзь;

24 а рабу Госпада нельга сварыцца, а трэба быць прыязным да ўсіх, навучальным, нязлосным,

25 здольным лагодна настаўляць праціўнікаў, - можа, дасьць ім Бог пакаяньне для спазнаньня праўды,

26 каб яны вызваліліся зь цянётаў д'ябла, які залучыў іх у сваю волю.

<< ← Prev Top Next → >>