Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / К Фiлiмона

Біблія - пераклад Сёмухи

Да Цiта К Фiлiмона Да Гэбрэяў

Кіраўнік 1

1 Павал, вязень Ісуса Хрыста, і Цімафей брат, Філімону любаснаму і супрацоўніку нашаму,

2 і Апфіі, (сястры) любаснай, і Архіпу, спадзьвіжніку нашаму, і дамовай тваёй царкве:

3 мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.

4 Дзякую Богу майму, заўсёды спамінаючы цябе ў малітвах маіх,

5 чуючы пра тваю любоў і веру, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,

6 каб дзеяньне веры тваёй было чыннае ў спазнаньні ўсякага ў вас дабра ў Хрысьце Ісусе.

7 Бо мы маем вялікую радасьць і ўцеху ў любові тваёй, бо табою, браце, супакоены сэрцы сьвятых.

8 Таму, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу загадваць табе, што трэба,

9 зь любові лепей прашу, ня хто які там, а я, Павал - старац, а цяпер вязень Ісуса Хрыста;

10 прашу цябе за сына майго Анісіма, якога нарадзіў я ў кайданах маіх:

11 ён быў калісьці нягодны табе, а цяпер годны табе і мне: я вяртаю яго;

12 а ты прымі яго, як маё сэрца.

13 Я хацеў пры сабе яго ўтрымаць, каб ён замест цябе паслужыў мне ў кайданах за зьвеставаньне;

14 але без тваёй згоды нічога не хацеў зрабіць, каб добрая справа твая была ня мусовая, а з добрае волі.

15 Бо, можа быць, ён на тое часова адлучыўся, каб ты прыняў яго назаўсёды,

16 ужо ня як раба, а вышэйшага за раба, брата любаснага, асабліва мне, а тым болей табе, і па плоці і ў Госпадзе.

17 І вось, калі маеш за супольніка мяне, дык прымі яго, як мяне.

18 Калі ж ён чым пакрыўдзіў цябе, альбо вінаваты табе, лічы гэта на мне.

19 Я, Павал, напісаў маёю рукою: я заплачу"; не кажу табе пра тое, што ты і самім сабою мне вінаваты.

20 Так, браце, дай мне скарыстацца табою ў Госпадзе; супакой маё сэрца ў Госпадзе.

21 Спадзяючыся на слухмянасьць тваю, а напісаў табе, ведаючы, што ты зробіш і болей, чым прашу.

22 А разам падрыхтуй мне і памяшканьне; бо, спадзяюся, што па малітвах вашых я буду дараваны вам.

23 Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною дзеля Ісуса Хрыста, Марк, Арыстарх, Дымас, Лукаш, супрацоўнікі мае.

24 Мілата Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амін.

<< Prev Top Next >>