Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Гэбрэяў

Біблія - пераклад Сёмухи

К Фiлiмона Да Гэбрэяў Иакова

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

1 Таму мы павінны быць асабліва ўважлівыя да чутага, каб не адпасьці,

2 бо, калі праз анёлаў абвешчанае слова было цьвёрдае, і ўсякі пярэступ і непаслухмянасьць мелі справядлівую адплату,

3 дык як мы ўнікнем, занядбаўшы такое вялікае выратаваньне, якое, спачатку абвешчанае Госпадам, было ў нас умацавана тымі, якія чулі ад Яго,

4 што Бог і засьведчыў азнакамі і цудамі, і рознымі сіламі, і дарамі Духа Сьвятога па волі Ягонай?

5 Бо не анёлам Бог упакорыў будучы сьвет, пра які гаворым;

6 наадварот, нехта недзе засьведчыў, кажучы: "што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш яго? альбо сын чалавечы, што Ты наведваеш яго?

7 Ня дужа Ты ўнізіў яго перад анёламі; славаю й гонарам увянчаў яго, і паставіў яго над дзеямі рук Тваіх;

8 усё пакарыў пад ногі ягоныя". Калі ж пакарыў яму ўсё, дык не пакінуў нічога непакорным яму. Цяпер жа яшчэ ня бачым, каб яму ўсё было ўпакорана;

9 але бачым, што за перанясеньне сьмерці ўвянчаны славаю і гонарам Ісус, Які крыху быў прыніжаны перад анёламі, каб Яму, па мілаце Божай, зьведаць сьмерць за ўсіх.

10 Бо належала, каб Той, дзеля Каго ўсё і праз Каго ўсё, многіх сыноў вядучы да славы, Пачынальніка выратаваньня іх зрабіў празь цярпеньні.

11 Бо, і Той, Хто асьвячае, і каго асьвячаюць, усе - ад Адзінага; таму ён не саромеецца называць іх братамі, кажучы:

12 "абвяшчу Тваё імя братѓм Маім, сярод царквы апяю Цябе".

13 І яшчэ: "Я буду спадзявацца на Яго". І яшчэ: "вось, Я і дзеці, якіх даў Мне Бог".

14 А як дзеці былі ўдзельнікамі цела і крыві, дык Ён таксама прыняў іх, каб сьмерцю пазбавіць сілы таго, хто меў уладу сьмерці, гэта значыцца - д'ябла,

15 і выратаваць тых, якія ад страху сьмерці праз усё жыцьцё былі ў рабстве.

16 Бо не ад анёлаў прыме Ён, а прыме семя Абрагамавае.

17 Таму Ён павінен быў ва ўсім прыпадобніцца да братоў, каб быць міласэрным і верным Першасьвятаром прад Богам на ўмілажальваньне за грахі народу.

18 Бо, як сам Ён перацярпеў, быў спакушѓны, дык можа памагчы і тым, каго спакушаюць.

<< ← Prev Top Next → >>