Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / Да Гэбрэяў

Біблія - пераклад Сёмухи

К Фiлiмона Да Гэбрэяў Иакова

Кіраўнік 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13

1 Таму, браты сьвятыя, супольнікі нябеснага пакліканьня, уразумейце Пасланца і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,

2 Які верны Таму, Хто паставіў Яго, як і Майсей ва ўсім доме Ягоным.

3 Ён бо варты тым большае славы перад Майсеем, чым большы гонар мае ў параўнаньні з домам той, хто ўладкаваў яго;

4 бо кожны дом ладкуецца некім; а Хто ўладкаваў усё, ёсьць Бог.

5 І Майсей верны ўва ўсім доме Ягоным, як службіт, на сьведчаньне таго, што трэба было абвясьціць.

6 А Хрыстос - як Сын у доме Ягоным; а дом Ягоны - мы, калі толькі адвагу і спадзяваньне, якімі хвалімся, цьвёрда захаваем да канца.

7 Чаму, як кажа Дух Сьвяты, "сёньня, як пачуеце голас Ягоны,

8 не зжарсьцьвеце сэрцаў вашых, як у час смуты, у дзень спакушэньня ў пустыні,

9 дзе спакушалі мяне бацькі вашы, выпрабоўвалі Мяне і бачылі дзеі Мае сорак гадоў.

10 Таму Я і ўгневаўся на той род, і сказаў: "няспынна блукаюць сэрцам, ня зьведалі яны пуцявінаў Маіх;

11 таму я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у спачын Мой".

12 Глядзеце, браты, каб ня было ў кім у вас сэрца ліхога і нявернага, каб вам не адступіцца ад Бога жывога.

13 А настаўляйце адно аднаго кожны дзень, пакуль можна казаць "сёньня", каб хто з вас не зжарсьцьвеў, зьвёўшыся грэхам;

14 Бо мы зрабіліся супольнікамі Хрысту, калі толькі пачатае жыцьцё цьвёрда ўтрымаем да канца,

15 пакуль гаворыцца: "сёньня, як пачуеце голас Ягоны, не зжарсьцьвеце сэрцаў вашых, як у час смуты".

16 Бо некаторыя, што чулі, пачалі абурацца; але ня ўсе, што выйшлі зь Егіпта з Майсеем.

17 На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Хіба не на тых, што зграшылі, чые косьці засталіся ў пустыні?

18 Супроць каго прысягаў, што ня ўвойдуць у спачын Ягоны, калі ня супроць непакорлівых?

19 І вось, бачым, што яны не маглі ўвайсьці за няверства.

<< ← Prev Top Next → >>