Holy Bible project logo icon
FREE OFF-line Bible for Android Get Bible on Google Play QR Code Android Bible
Holy Bible
for Android

is a powerful Bible Reader which has possibility to download different versions of Bible to your Android device.

Bible Verses
for Android

Bible verses includes the best bible quotes in more than 35 languages

Pear Bible KJV
for Android

is an amazing mobile version of King James Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible BBE
for Android

is an amazing mobile version of Bible in Basic English that will help you to read this excellent book in any place you want.

Pear Bible ASV
for Android

is an amazing mobile version of American Standard Version Bible that will help you to read this excellent book in any place you want.

BIBLE VERSIONS / Біблія / Новы Запавет / 3-е Яна

Біблія - пераклад Сёмухи

2-е Яна 3-е Яна Юды

Кіраўнік 1

1 Старац - любаснаму Гаію, якога я ў ісьціне люблю.

2 Любасны! малюся, каб табе здаровілася і шчасьціла ва ўсім, як шчасьціць душы тваёй.

3 Бо я вельмі ўсьцешыўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі пра тваю вернасьць, як ты ходзіш у ісьціне.

4 Няма мне большае радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у ісьціне.

5 Любасны! ты як верны дзееш у тым, што робіш братам і вандроўнікам;

6 яны засьведчылі перад царквою пра любоў тваю; ты добра зробіш, калі адпусьціш іх, як яно трэба дзеля Бога,

7 бо яны дзеля імя Ягонага пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад язычнікаў.

8 Дык вось павінны мы прымаць іх такіх, каб зрабіцца спрыяльнікамі ісьціне.

9 Я пісаў быў царкве; але Дыятрэф, які любіць быць першым у іх, ня прымае нас.

10 Таму, калі я прыйду, дык узгадаю ўчынкі, якія ён робіць, ганячы словамі ліхімі нас, і, не задавальняючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і забараняе тым, што жадаюць прымаць, і выганяе іх з царквы.

11 Любасны! не ўпадабняйся ліхому, а добраму. Хто робіць дабро, той Божы; а хто робіць ліха, ня бачыў Бога.

12 Пра Дзімітрыя засьведчылі ўсе і сама ісьціна; сьведчым таксама і мы, і вы ведаеце, што сьведчаньне нашае ў ісьціне.

13 Многае меўся я напісаць; ды не хачу пісаць табе чарнілам і трысьцінкаю,

14 спадзяюся ж бо неўзабаве пабачыць цябе і пагутарыць вуснамі ў вусны.

15 Мір табе! вітаюць цябе сябры; павітай сяброў паіменна. Амін.

<< Prev Top Next >>